23 красавiка 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ушчыльненне забудовы правакуе масавыя пратэсты

3
Ушчыльненне забудовы правакуе масавыя пратэсты

Мясцовыя ўлады страцілі інстынкт самазахавання.

Гарадскія актывісты перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі адкрыты зварот да кіраўніка дзяржавы з просьбай узяць на кантроль сітуацыю з горадабудаўнічай сітуацыяй у Менску, піша tut.by.

Зварот быў складзены і падпісаны чальцамі 20 ініцыятыўных групаў, якія абараняюць розныя раёны і кварталы сталіцы ад ушчыльнення і зносу.

У лісце актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі стварыць працоўную групу для аналізу неабходнасці і мэтазгоднасці ўшчыльнення забудовы Менска, «бо горадабудаўнічая палітыка, якая праводзіцца Менгарвыканкамам, вядзе да эскалацыі сацыяльнага напружання і росту незадаволенасці сярод гараджанаў».

«Так склалася, што генеральны план Менска зацверджаны вашым указам, – пішуць у сваім звароце актывісты. – «Праекты развіцця гарадскіх тэрыторыяў распрацоўваюцца без удзелу грамадзянаў, уліку грамадскай думкі, патрэбаў мясцовых жыхароў. Такі падыход да планавання ў горадабудаўніцтве вынікуе негатыўныя ацэнкі распрацаваных праектаў гараджанамі на грамадскіх абмеркаваннях, абвастрэнне сацыяльнай напружанасці, неабдуманыя марнаванні бюджэтных сродкаў, спараджае абуранасць і рост недаверу да ўлады сярод насельніцтва.

Ініцыятыўныя групы адзначаюць, што горад стала скалынаюць сацыяльныя канфлікты ў сувязі з пераўшчыльненнем забудовы, зносам прыватнага сектару, скарачэннем зялёных насаджэнняў, агульным пагаршэннем якасці асяроддзя пражывання. І ўсё гэта – наступствы горадабудаўнічай палітыкі Менгарвыканкама – мяркуюць актывісты. А недапрацоўкі мясцовай улады адбіваюцца непасрэдна на іміджы і аўтарытэце ўлады.

– Гэтым зваротам мы хочам паказаць, што праблема ўшчыльнення забудовы мае сістэмны характар і правакуе масавыя пратэсты звычайных гараджанаў. Узнікшы шмат гадоў таму ў мікрараёне Уручча-2, ушчыльненне стала агульнагарадскім галаўным болем, – кажа каардынатар ініцыятывы «Экаград», Віктар Янчурэвіч. – Масаваная атака грамадскімі абмеркаваннямі ПДП (праекта дэтальнага планавання) у сезон летніх адпачынкаў кажа пра страту мясцовай уладай інстынкту самазахавання. Так, сёння ўлада можа праігнараваць меркаванне грамадскасці і зацвердзіць праект, але гараджане прадэманструюць яшчэ большую актыўнасць на этапе пачатку рэалізацыі праекта, калі ўбачаць будаўнічую тэхніку ў сябе пад вокнамі. Горад будуецца і развіваецца для людзей, да чаго такія пастановы, якія не знаходзяць падтрымкі сярод насельніцтва? Горадабудаўнічая палітыка і практыка Менска мае патрэбу ў карэктаванні, на гэта мы звяртаем увагу прэзідэнта.

Зварот у адміністрацыі прынялі. Адказ павінны даць цягам 30 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках