29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя гарады для падарожжаў

3
Названыя найлепшыя гарады для падарожжаў
ФОТА: JASON HUMBRATCH
Вандроўнікі вызначылі 15 найлепшых гарадоў свету.

Мексіканскі горад назвалі найлепшым для падарожжа

Найлепшым турыстычным напрамкам прызналі мексіканскі горад Сан-Мігель-дэ-Альендэ. Пра гэта гаворыцца ў рэйтынгу найбуйнейшага часопіса пра падарожжы Travel+Leisure, піша korrespondent.net.

Гістарычны цэнтр Сан-Мігель-дэ-Альендэ ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ПАНАРАМА САН-МІГЕЛЬ-ДЭ-АЛЬЕНДЭ

Гасцям горада рэкамендуюць агледзець царкву Святога Міхаіла Арханёла 17 стагоддзя, будынак былой тэкстыльнай фабрыкі і бар гатэля Rosewood San Miguel de Allende, адкуль адкрываецца адзін з найлепшых відаў на горад.

Другое месца ў рэйтынгу з 15 пазіцыяў дасталася Чарльстану ў Паўднёвай Караліне. Горад адметны фортам Самтэр, з бітвы за які пачалася Грамадзянская вайна паміж Поўначчу і Поўднем.

ЧАРЛЬСТАН

Замыкае тройку населены пункт Чыянгмай у Тайландзе. Гэта найбуйнейшы горад на поўначы азіяцкага каралеўства. Ён вядомы як старажытны культурны цэнтр краіны, там размяшчаецца больш за 300 будыйскіх храмаў.

ЧЫЯНГМАЙ

Далей ідуць японскі Кіёта, Фларэнцыя, мексіканская Оахака, в’етнамскі Хаян, Кейптаўн у ПАР, інданезійскі Убуд, Луангпхабанг у Лаосе, Санта-Фэ, Рым, Сіемрэап у Камбоджы, індыйскі Удайпур і Барселона.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках