23 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам за $ 450 тысячаў прадаюць копію чэшскага замка XVIII стагоддзя

17
Пад Менскам за $ 450 тысячаў прадаюць копію чэшскага замка XVIII стагоддзя
ФОТА: ONLINER.BY

Своеасаблівы катэдж выстаўлены на продаж у Валяр'янаве.

Узнікшы ў сярэдзіне 1990-х, мода на прыватныя катэджы ў выглядзе замкаў пакінула пасля сябе дзясяткі мудрагелістых маёнткаў у наваколлі Менска. Аднак спробы прыўнесці ў аблічча новабудоўляў рысы сярэднявечнай архітэктуры не зжылі сябе і ў нашы дні. Вельмі своеасаблівы катэдж у Валяр’янаве выстаўлены на продаж за 883 200 рублёў, што эквівалентна амаль $ 450 тыс., піша «Онлайнер».

«Прадаецца шыкоўны катэдж, пабудаваны ў стылі замка (праект скапіяваны з чэшскага замка XVIII стагоддзя)», – сказана ў аб'яве.

Як адзначаюць у агенцтве нерухомасці, катэдж пабудаваны ўсяго некалькі гадоў таму, ягоная агульная плошча – блізу 550 кв. м, таксама ёсць асобны гараж плошчай 90 «квадратаў».

У доме ёсць цокальны і два жылыя паверхі. Аздабленне першага выканана ў стылі барока. Там ёсць кухня плошчай 27 кв. м, хол, ванная, гасцёўня плошчай 60 кв. м, два прасторныя пакоі і калідор.

На другім паверсе – толькі чарнавое аздабленне (хол, ванная, прыбіральня, 4 спальні).

Сярод пераваг размяшчэння катэджа за $ 450 тыс. паводле курсу аўтар аб'явы паказвае блізкасць лесу, крамы і прыпынку аўтобуса.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках