25 красавiка 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна гатовая дапамагчы Малдове вярнуць Прыднястроўе

3
Парашэнка: Украіна гатовая дапамагчы Малдове вярнуць Прыднястроўе

Украіна гатовая максімальна садзейнічаць аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас супольнага з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам брыфінгу для СМІ, паведамляе прэс-служба ўкраінскага лідара.

«Вельмі ўдзячны ўраду, прэм'ер-міністру, парламенту Малдовы за цвёрдую падтрымку суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці краіны. Украіна гатовая максімальна садзейнічаць аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту рэспублікі Малдовы», – сказаў Парашэнка.

Паводле паведамлення АП, ён дадаў, што Украіна гатовая рабіць усё магчымае для аднаўлення таго, што 25 гадоў таму было справакаванае і мае цяжкія наступствы для сотняў тысячаў людзей, якія сёння жывуць у Прыднястроўі.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Малдовы распавёў, што раней больш за 70% ад агульных аб'ёмаў гандлёвых аперацыяў Прыднястроўя ажыццяўляліся менавіта праз пункт пропуску «Кучурган-Першамайск». Ён адзначыў, што дзіўна чуць рознага кшталту спекуляцыі з нагоды так званых планаў у ажыццяўленні эканамічнай блакады Прыднястроўя.

«Пра якую блакаду можа ісці гаворка, калі амаль 60% агульнага аб'ёму экспарту з гэтага рэгіёну было ў краіны ЕЗ. Магчыма, гэта не падабаецца некаторым лідарам гэтага рэгіёну, але гэта вельмі трэба для людзей, якія там жывуць», – падкрэсліў Філіп.

Сёння на ўкраінска-малдаўскай мяжы адкрылі супольны кантрольна-прапускны пункт Кучурган-Першамайск.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках