24 красавiка 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Мотавела» з'явіўся антыкрызісны кіраўнік

4
У «Мотавела» з'явіўся антыкрызісны кіраўнік

У найбліжэйшыя тры месяцы вызначыцца лёс прадпрыемства і знакамітых «Буслоў».

У сярэдзіне чэрвеня кіраўнік завода «Мотавела» Мікалай Ладуцька падаў у эканамічны суд Менска заяву пра прызнанне прадпрыемства банкрутам. 13 ліпеня суд распачаў вытворчасць у справе пра банкруцтва. Цяпер на «Мотавела» будзе працаваць антыкрызісны кіраўнік – дырэктарка ТАА «Антыкрызіснае кіраванне» Вольга Рачко. На яе рахунку ўжо 25 закончаных справаў і яшчэ 20 актыўных, піша kp.by.

На прадпрыемстве прызначаны так званы ахоўны перыяд. Ён будзе доўжыцца тры месяцы – да 5 кастрычніка. За гэты час будзе пастаноўлена, ці ёсць падставы распачынаць конкурсную вытворчасць (так называецца працэдура выплаты пазык крэдыторам). Калі конкурснай вытворчасці быць, значыць, у «Мотавела» застанецца два шляхі: альбо ліквідацыя, альбо санацыя (гэта значыць аздараўленне прадпрыемства).

Нагадаем, складанасці ў знакамітага завода пачаліся ў 2015 годзе. Тады КДБ затрымаў шэсць ягоных топ-мэнэджараў на чале з дырэктарам Аляксандрам Мураўёвым. На ягонае месца быў прызначаны экс-мэр Менска Мікалай Ладуцька. Прадпрыемства зноў перадалі ў рукі дзяржавы. Меры не дапамаглі «Мотавела» справіцца з крызісам, але пакуль завод працуе ў ранейшым рэжыме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках