18 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі прадоўжылі рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы

3
У Турцыі прадоўжылі рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы

Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча ў Турцыі прадаўжаецца ўжо чацвёрты раз.

Вялікі нацыянальны збор (парламент) Турцыі падоўжыў рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Anadolu.

Пастанова парламента ўступіць у сілу 19 ліпеня. Запыт на падаўжэнне дзеяння рэжыму надзвычайнага становішча быў накіраваны ўрадам краіны. Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча ў Турцыі прадаўжаецца ўжо чацвёрты раз – да гэтага аналагічную пастанову парламент краіны прымаў у красавіку.

Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены на тэрыторыі краіны пасля краху спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў ліпені 2016 года. 16 ліпеня, у дзень гадавіны спробы змены ўлады, у Турцыі прайшлі масавыя маніфестацыі, у якіх удзельнічаў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Падчас выступу на цырымоніі, прысвечанай уціску паўстання, Эрдаган заявіў, што мае намер «адсякаць галовы здраднікам», якія спрабавалі яго скінуць. Таксама ён яшчэ раз пацвердзіў сваю гатоўнасць увесці ў краіне смяротнае пакаранне.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Турцыі адбылася ў ноч на 15 ліпеня 2016 года. Удзельнікамі бунту сталі вайскоўцы. У ягонай арганізацыі ўлады краіны абвінавацілі ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена. У выніку спробы змены ўлады загінулі 104 мяцежнікі і 47 цывільных, былі затрыманыя больш за 1,5 тыс. чалавек. Паводле звестак мінюста Турцыі, усяго ў краіне паводле падазрэння ў датычнасці да паўстання былі арыштаваныя 50,5 тыс. чалавек, у дачыненні да 168,8 тыс. чалавек былі праведзеныя судовыя разборы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках