24 красавiка 2024, Серада, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць павысіць акцызы на алкаголь і тытунь

7
У Беларусі хочуць павысіць акцызы на алкаголь і тытунь

Акцызы на алкаголь прапануецца павысіць на 2,8 – 7,7%, на тытунь – на 15%.

У Беларусі прапануецца павысіць стаўкі акцызаў на алкагольныя напоі і тытунь у 2018 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў праекце закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», апублікаваным на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Так, дакумент мяркуе двухэтапны рост ставак акцызаў на амаль усе віды алкагольнай прадукцыі.

Сярод іншага, стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай часткай этылавага спірту 7% прапануецца павысіць на 3,5% да Br13,92 (тут і далей за 1 літр бязводнага этылавага спірту ў гатовай прадукцыі), на пладовыя віны – таксама на 3,5 % да Br11,46, віна натуральныя і шампанскія – на 7,5% да Br0,86, слабаалкагольныя напоі – на 7% да Br11,2.

Стаўкі акцызаў на піва і піўныя кактэйлі прапануецца павялічыць на 2,8% да Br0,36 (за 1 літр гатовай прадукцыі).

Акрамя таго, дакументам прадугледжанае 15-адсоткавае павелічэнне ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю.

Напрыклад, стаўка акцызу на курыльны і люлькавы тытунь вырасце да Br80,27 (за 1 кг), на цыгары – да Br4,68 (за 1 шт.), цыгарылы – да Br69,81 (за 1 тыс. шт.)

Стаўка акцызу на цыгарэты I групы за 1 тыс. шт. складзе Br18,83, на цыгарэты II групы – Br47,46, цыгарэты III групы – Br54,42, на цыгарэты без фільтра і папяросы – Br14,49.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках