28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Светлагорска: Не рэкамендуем вешаць георгіеўскія стужкі на аўто

48
ДАІ Светлагорска: Не рэкамендуем вешаць георгіеўскія стужкі на аўто

У горадзе невядомы вядзе барацьбу з «рускім светам», пратыкаючы колы аўтамабіляў з георгіеўскімі стужкамі.

У Светлагорску пасля амаль месячнага перапынку невядомыя зноў пачалі рэзаць колы аўтамабіляў, на якіх павязаныя так званыя «георгіеўскія стужкі». Чарговае здарэнне адбылося ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў мікрараёне «Маладзёжны», паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле словаў кіраўніка Светлагорскага аддзялення ДАІ Васіля Гапоненкі, пашкоджанымі аўтамабілямі займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

«Георгіеўскія стужкі раздавалі валанцёры падчас мінулых святаў, некаторыя аўтааматары і прычапілі іх на свае аўтамабілі. Мы можам толькі рэкамендаваць кіроўцам гэтага не рабіць. І рэкамендуем», – дадаў кіраўнік ДАІ.

На думку мясцовага грамадскага актывіста, гісторыка Тэльмана Маслюкова, невядомы шкоднік аўтамабіляў вядзе барацьбу супраць «рускага свету», сепаратызму і імперскасці, сімвалам якіх стала георгіеўская стужка падчас вайны на ўсходзе Украіны і акупацыі Крыма.

У чэрвені светлагорская міліцыя зафіксавала блізу дзясятка выпадкаў пашкоджанні аўтамабіляў з георгіеўскай стужкай. Невядомы пратыкае шыны ў аўто, а на адной з машынаў нават паскакаў, моцна пашкодзіўшы кузаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках