18 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому мэру Бабруйска вынеслі прысуд за хабар

10
Былому мэру Бабруйска вынеслі прысуд за хабар
Андрэй Каваленка
Фота: nn.by

Андрэй Каваленка прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару.

Былы кіраўнік Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка, які прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару і замаху на атрыманне хабару, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі БелТА ў Магілёўскім абласным судзе.

У экс-мэра канфіскуюць усю маёмасць. Яго пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама тыя, якія даюць права ў межах сваёй кампетэнцыі аддаваць распараджэнні або загады і прымаць пастановы адносна асобаў, не падпарадкаваных яму на службе, тэрмінам на 5 гадоў.

Іншыя два фігуранты справы прызнаныя вінаватымі ў падбухторванні да давання хабару ў буйным памеры. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі кожнаму з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў выўначаным парадку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках