23 красавiка 2024, aўторак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць прыемных звычак, якія палепшаць здароўе

5
Пяць прыемных звычак, якія палепшаць здароўе

Гэтыя звычкі не толькі зробяць вас здаровымі, але і прынясуць задавальненне.

Мяркуеце, што карысная ежа нясмачная, спорт нецікавы і ўвогуле клапаціцца пра здароўе складана? Тады парады 24tv.ua менавіта для вас.

Смейцеся

Паглядзіце на дзяцей: з іхніх твараў не знікае ўсмешка! Бярыце з іх прыклад і ўсміхайцеся часцей. Падчас таго, як вы смеяцеся, памяншаецца колькасць гармонаў стрэсу дзякуючы гармону радасці – эндарфіну. Паляпшаецца імунітэт, бо смех спрыяе выпрацоўцы антыцелаў, якія змагаюцца з хваробай. А таксама павялічваецца колькасць лейкацытаў, якія патрэбныя пры барацьбе з запаленчымі працэсамі. Акрамя таго, выпрацоўваюцца рэчывы, якія здольныя паменшыць адчуванне болю.

Ешце

Ешце! Смачна і часта. Карысць дыетаў і абмежаванай колькасці прадуктаў харчавання для здароўя – не больш чым міф. Шматлікія дыеты здольныя нашкодзіць вашаму арганізму. Есці трэба самую разнастайную ежу, вядома, пазбягаючы адкрыта шкоднай. Проста прытрымлівайцеся пэўных правілаў харчавання і вашаму здароўю і прыгажосці нічога не будзе пагражаць.

Кашы і прысмакі ў першай палове дня. Палову харчовай талеркі за дзень павінны складаць садавіна і гародніна. Не ешце за 2–3 гадзіны да сну. Адмоўцеся ад хімічнай і нездаровай ежы ўвогуле. Памятаеце пра ваду! 30 мл на 1 кілаграм вашай вагі – норма вады за дзень. Ужываючы разнастайную здаровую ежу цягам усяго года, не будзеце мець патрэбы ў вітамінных комплексах з аптэкі.

Спіце

Любіце паспаць? Гэта зусім не прыкмета ляноты! Так вы клапоціцеся пра сваё здароўе. Менавіта падчас сну наш арганізм актыўна аднаўляецца. Норма сну вагаецца для розных людзей ад 6 да 9. Калі будзеце спаць менш, рызыкуеце патаўсцець. Бо недахоп сну арганізм запатрабуе кампенсаваць ежай. Задумайцеся, ці трэба вам гэта?

Якасны сон дазваляе ўмацаваць імунітэт і аднавіць клеткі нервовай сістэмы. Хваробы ў сне праходзяць хутчэй. А вось ад нядосыпу людзі робяцца раздражняльнымі, ім цяжка сканцэнтравацца і апрацаваць інфармацыю, яны ўразлівыя да вірусаў. Не можаце дазволіць сабе доўгі начны сон? Магчыма, менавіта для вас паліфазны сон.

Шпацыруйце

Для здароўя зусім не абавязкова займацца спортам. Больш за тое, празмерныя фізічныя нагрузкі могуць сур'ёзна вам нашкодзіць. А вось шпацыры наадварот. Павольная ці хуткая хада на свежым паветры, ці нават па горадзе ў справах – гарантыя зграбнай фігуры і здаровага арганізма.

Падчас павольных шпацыраў цалкам незаўважна для нас павышаецца частата дыхання і сардэчных скарачэнняў, а такім чынам трэніруецца сардэчная мышца. Але гэта адбываецца паступова і сэрца не адчувае нагрузкі. Падчас хады мы трэніруем ногі і ўсю апорна-рухальную сістэму, зноў жа без празмернай нагрузкі. Такія трэніроўкі арганізма вельмі карысныя, а галоўнае паступовыя і прыемныя.

Лянуйцеся

Лянота – рухавік прагрэсу. А яшчэ гарантыя здароўя. Група амерыканскіх навукоўцаў даказалі, што лянота – гэта ахоўная функцыя арганізма, якая карысная для здароўя. Людзі часта сябе перагружаюць і не здольныя спыніцца. Дык вось лянота з'яўляецца рэжымам "ахавальнага тармажэння", яна прымушае мозг скончыць працу і надаць час адпачынку.

Каліфарнійскія навукоўцы даказалі, што лянота проста неабходная для развіцця чалавека. Яна нармалізуе крывяны ціск і ўводзіць чалавека ў стан, падобны на медытацыю. А яшчэ лянотныя людзі жывуць даўжэй, чым працаголікі. Падумайце пра гэта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках