18 красавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія лекары не могуць вызначыць, на што захварэў вакаліст Depeche Mode

29
Менскія лекары не могуць вызначыць, на што захварэў вакаліст Depeche Mode
ДЭЙВ ГААН

Дэйв Гаан напярэдадні канцэрта ў Менску стаў дрэнна адчуваць сябе.

На канцэрт гурта Depeche Mode было прададзена сем тысячаў квіткоў. Пра гэта паведамілі арганізатары канцэрта пасля ягонай нечаканай адмены. Прэс-канферэнцыя прайшла ўвечары 17 ліпеня замест самога канцэрту, паведамляе «Еўрарадыё».

Выступ гурта, паводле іхніх словах, каштаваў мільён даляраў. Аднак прадаць атрымалася толькі 7000 квіткоў, бо беларусы ў цяперашняй фінансавай сітуацыі не гатовыя плаціць 35 даляраў за квіток, паведаміў дырэктар агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» Андрэй Аляксееў.

Цягам тыдня гурт мае пастанавіць, ці будзе перанос выступу. Арганізатары спадзяюцца, што канцэрт усё ж будзе перанесены, а не адменены. Пад пытаннем цяпер – наступны канцэрт, кіеўскі.

Арганізатары кажуць, што праз сем дзён стане ясна, што рабіць фанатам – здаваць квіткі ці мяняць іх на іншую дату. Абяцаюць, што ўся неабходная інфармацыя з'явіцца на сайце гурта.

Сам Дэйв Гаан сёння каля 16-й стаў дрэнна адчуваць сябе. А 18-й лекары сказалі, што на сцэну ён не выйдзе. Яго шпіталізавалі ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню. Паведамляецца, што медыкі да канца не могуць вызначыць, што з музыкам.

Як паведамляла Charter97.org, канцэрт Depeche Mode, які павінен быў адбыцца 17 ліпеня ў «Менск-арэне», адмянілі перад самым пачаткам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках