25 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як немцы спрабавалі рабіць бізнэс у Беларусі

16
Як немцы спрабавалі рабіць бізнэс у Беларусі

Нямецкі парадак не дапамог інвестарам з Нямеччыны пры вядзенні бізнэсу ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

У дачыненні да галоўнага сімвалу інвестыцыйнай прывабнасці беларускага АПК – нямецкай кампаніі «Штотц Агра-Сэрвіс» – распачатая вытворчасць у справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці і адкрыты ахоўны перыяд.

Ініцыявала працэдуру банкруцтва «Штотц Агра-Сэрвісу» інспекцыя ў падатках і зборах Смалявіцкага раёна. На падставе яе заявы Эканамічны суд Менскай вобласці ў канцы чэрвеня сёлета распачаў вытворчасць у справе пра банкруцтва «Штотц Агра-Сэрвіс» і ўвёў ахоўны перыяд. Ён будзе доўжыцца да 25 верасня 2017 года. На гэтую дату прызначанае судовае пасяджэнне, падчас якога будзе разгледжанае пытанне пра пачатак конкурснага вядзення i падрыхтоўкі да судовага разбору, піша «Заўтра тваёй краіны».

Цяпер «Штотц Агра-Сэрвіс» кіруе прызначаны судом часовы кіраўнік.

Сельгаспрадпрыемства «Штотц Агра-Сэрвіс» было створанае ў 2000 годзе нямецкай кампаніяй Stotz Agro-Service. Ягоныя ўладальнікі Лорэнц-Петэр Штотц і Вальтраўд Шустак да гэтага некалькі гадоў супрацоўнічалі з беларускімі абласнымі і раённымі ўладамі ў пастаўках імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі (Claas, Amazonen-Werke. Hardi International, Strautmann, Bergmann) і забяспечвалі яе сэрвіс. На тэрыторыі Беларусі была створаная сетка сэрвісных цэнтраў (у Бярэсці, Віцебску, Обухаве Гарадзенскага раёна, Холмечы Рэчыцкага раёна, Магілёве) і адкрыты лагістычны цэнтр у пасёлку Старына Смалявіцкага раёна. Stotz Agro-Service мела нават уласны авіяпарк (2 самалёта Ан-2), каб аператыўна дастаўляць запчасткі. На базе «Белаграсэрвісу» ў Фаніпалі была арганізаваная вытворчасць пад заказ асобных відаў сельскагаспадарчага абсталявання і ягоных кампанентаў.

Сельскагаспадарчая кампанія «Штотц Агра-Сэрвіс» стала дадаткам да разгалінаванага бізнэсу немцаў у Беларусі. У яе рамках былі аб'яднаныя два калгасы ў Смалявіцкім раёне («Ленінскі шлях» і «Пекалін») з сядзібай у Забалоцці. Прадпрыемства спецыялізавалася на вытворчасці збожжавых, мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні рапсу.

У 2003 годзе немцы сталі гаспадарамі яшчэ адной гаспадаркі з цэнтрам у вёсцы Міцькаўшчына Аршанскага раёна («Штотц Агра-Сэрвіс Міцькаўшчына»).

З 2015 года «Штотц Агра-Сэрвіс» перыядычна трапляе ў «чорны спіс» падаткавікоў, а з 2016 года становіцца практычна сталым ягоным удзельнікам.

Цягам апошніх гадоў увесь час у гэтым плане вылучаецца яшчэ адно сельскагаспадарчае прадпрыемства, створанае замежным інвестарам – «Налібокі–Нёман» у Клецкім раёне. У яго ў свой час інвеставаў балгарын Енеў Эміл Марынаў.

Прыкладаў удзелу замежных інвестараў у беларускім АПК мала і яшчэ менш асяродкаў іх паспяховых праектаў. З розным вынікам цягам апошніх гадоў у сельскую гаспадарку Беларусі інвеставалі таксама італьянскія кампаніі Bissolo Gabriele Group і AgroBel («БиссолоГабриэлеФарм» і «БелАгрокультура» ў Кобрынскім і Івацэвіцкім раёнах), галандская фірма Vissers Aardbeiplanten («Клубніцы Плантс» к Шчучынскім раёне), кітайскія кампаніі «Шэнян» і «СінаБелАгра» ў Пружанскім раёне, расейскі «Канцэрн Дзецкасельскі» у Гарадоцкім раёне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках