29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent падаражэла да $ 48,5 за бараль

Нафта Brent падаражэла да $ 48,5 за бараль

Кошты на нафту эталонных марак у аўторак слаба павышаюцца пасля зніжэння напярэдадні.

Вераснёўскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 07:58 падаражэлі на $ 0,06 (0,12%) – да $ 48,48 за бараль. На гандлі ў папярэдні працоўны дзень іхні кошт паменшыўся на $ 0,49 (1%), закончыўшы гандаль на ўзроўні $ 48,42 за бараль.

Каціроўкі ф'ючарсаў на нафту WTI на жнівень на электронным гандлі Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) раніцай у аўторак выраслі на $ 0,03 (0,07%) – да $ 46,05 за бараль. Паводле вынікаў папярэдняй сесіі іхні кошт апусціўся на $ 0,52 (1,12%) і скончыў дзень на ўзроўні $ 46,02 за бараль.

Негатыўны ўплыў на настроі трэйдараў у панядзелак зрабілі звесткі пра павышэнне здабычы ў ЗША і Лівіі. З іншага боку, сусветны попыт паказвае прыкметы росту, адзначаюць эксперты.

Управа інфармацыі ў галіне энэргетыкі (EIA) Міністэрства энэргетыкі ЗША прагназуе, што ў жніўні вытворчасць у краіне павялічыцца на 113 тыс. бараляў за суткі ў параўнанні з папярэднім месяцам і дасягне рэкордных 5,585 млн б/с. Калі гэтыя чаканні апраўдаюцца, здабыча нафты ў ЗША будзе павышацца паводле вынікаў восьмага месяца запар, адзначае Dow Jones.

Між тым кансенсус-прагноз аналітыкаў, апытаных S & P Global Platts, прадугледжвае скарачэнне камерцыйных запасаў нафты ў ЗША на мінулым тыдні на 3 млн бараляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках