25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламаты Расеі і ЗША абмеркавалі «раздражняльнікі» ў стасунках

3
Дыпламаты Расеі і ЗША абмеркавалі «раздражняльнікі» ў стасунках

Масква сцвярджае, што пытанне пра вяртанне дыпрэзідэнцыяў «амаль» развязанае.

Высокапастаўленыя дыпламаты ЗША і Расеі сустрэліся ў Дзярждэпартаменце для абмеркавання «раздражняльнікаў», што ўскладняюць стасункі паміж дзвюма краінамі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Пасля сустрэчы прадстаўнік Расеі заявіў, што бакі «амаль» урэгулявалі пытанне пра расейскую дыпламатычную ўласнасць. Амерыканскі бок пакуль не пацвердзіў гэтага.

Крэмль настойвае на вяртанні дзвюх дыпламатычных рэзідэнцыяў, арыштаваных пастановай Белага Дому, каб пакараць Маскву за ўблытванне ў ход выбараў у 2016 годзе.

Лёс рэзідэнцыяў у штатах Нью-Ёрк і Мэрылэнд займаў важнае месца ў парадку дня трохгадзіннай сустрэчы ў Вашынгтоне намесніка міністра замежных справаў Сяргея Рабкова і намесніка дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаннях Томаса Шэнана.

Яшчэ да таго як Рабкоў прыбыў на сустрэчу разам з расейскім паслом Сяргеем Кісляком, прадстаўнікі Расеі выказалі абурэнне з нагоды арыштаванай у снежні уласнасці і забароны расейскім дыпламатам наведваць загарадныя рэзідэнцыі.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што арышт дыпламатычных будынкаў «катэгарычнай чынам супярэчыць міжнароднаму праву».

Ён дадаў, што «мяркуе некарэктнай пастаноўку пытання пра якія-небудзь патрабаванні да Масквы ў пытанні вяртання яе дыпламатычнай уласнасці ў ЗША».

Міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў назваў арышт уласнасці і вылучэнне ўмоваў для яе вяртання «рабункам сярод белага дня», адзначыўшы, што «так людзі сябе не паводзяць прыстойныя і выхаваныя».

«Як гэта так – адабраць уласнасць, якая замацаваная двухбаковым міжурадавым ратыфікаваным дакументам, а каб яе вярнуць, дзейнічаць паводле прынцыпу, “што маё – то маё, а што тваё – то падзелім”», – цытуе «Інтэрфакс» абуранага кіраўніка расейскай дыпламатыі.

Калі Рабкоў пакідаў Дзярждэпартамэнт у 17.45, адзін з журналістаў выгукнуў пытанне, ці атрымалася ўрэгуляваць пытанне пра дыпламатычныя «лецішчы».

«Амаль, амаль», – адказаў Рабкоў, сядаючы ў лімузін.

Праблема арыштаваных расейскіх будынкаў у апошнія месяцы была крыніцай нарастання напружанасці ў сітуацыі, калі адміністрацыя Трампа імкнецца да паляпшэння стасункаў з Расеяй, нягледзячы на расследаванні спробаў Масквы ўблытвацца ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

Шэнан і Рабкоў павінны былі сустрэцца ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені, але расейскі бок раптам адмяніў сустрэчу, пасля таго як Вашынгтон унёс яшчэ 38 чалавек і арганізацыяў у санкцыйны спіс у сувязі з дзеяннямі Расеі на ўсходзе Украіны.

Амерыканска-расейскія стасункі знаходзяцца на самым нізкім узроўні з часоў "халоднай вайны", і адміністрацыя Трампа мяркуе, што захоўваць іх у такім стане небяспечна. Перамовы паміж высокапастаўленымі дыпламатамі накіраваныя на аднаўленне даверу і стварэнне ўмоваў для супрацоўніцтва ў больш буйных пытаннях, напрыклад вайне ў Сірыі.

У Вашынгтона ёсць свой спіс патрабаванняў. ЗША хочуць, каб Масква спыніла пераследаваць амерыканскіх дыпламатаў і адмяніла забарону на ўсынаўленне расейскіх дзяцей амерыканцамі.

Але спрэчкі вакол дыпламатычнай уласнасці могуць паставіць пад пагрозу дасягненне больш буйных мэтаў. Лаўроў, які знаходзіўся з візітам у Беларусі, сказаў, што антырасейскія настроі ў ЗША могуць перашкодзіць супрацоўніцтву Масквы і Вашынгтона ў іншых пытаннях.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан даў зразумець, што ЗША могуць пайсці на саступкі ў пытанні вяртання рэзідэнцыяў, абмяркоўванага прэзідэнтамі ЗША і Расеі Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным падчас іх першай асабістай сустрэчы на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу раней у гэтым месяцы.

Расея пагражае прыняць меры ў адказ, калі лецішчы не будуць вернутыя. Прадстаўнікі Крамля далі зразумець, што яны могуць арыштаваць будынкі, якія належаць амбасадзе ЗША ў Маскве, ці выслаць дзясяткі амерыканскіх дыпламатаў у адказ на выправаджэнне 35 расейскіх «агентаў выведкі» Злучанымі Штатамі адначасова з арыштам маёнткаў у Мэрылэндзе і Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках