23 красавiка 2024, aўторак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі аэрапорт упершыню будзе абслугоўваць зімовыя чартары ў Егіпет

2
Віцебскі аэрапорт упершыню будзе абслугоўваць зімовыя чартары ў Егіпет

Яны стартуюць 21 верасня і прадоўжацца да 9 студзеня 2018 года.

Упершыню Віцебскі аэрапорт будзе абслугоўваць зімовыя турыстычныя чартары.

Палёты ў курортную Хургаду ажыццявіць кампанія «Белавія» на самалётах Boeing 737-800, якія здольныя прыняць да 200 пасажыраў. Заказчык рэйсаў – турыстычнае агенцтва Tez Tour, паведаміў кіраўнік Віцебскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» Сяргей Рурыс.

– Для бесперабойнага абслугоўвання самалётаў ва ўмовах зімы Віцебскі аэрапорт мае ўсю неабходную тэхніку, у тым ліку для антыгалалёднай апрацоўкі лайнераў, ачысткі ўзлётна-пасадачнай паласы пры снегападах, – адзначыў ён.

Цяпер аэрапорт удасканальвае сваю інфраструктуру, каб зрабіць знаходжанне пасажыраў больш камфортным. А кавярня «Палёт», якая стане падраздзяленнем авiяпрадпрыемства, адкарэктуе асартымент.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках