24 красавiка 2024, Серада, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першай краінай, якая перайшла на сувязь 5G, стане Сан-Марына

5
Першай краінай, якая перайшла на сувязь 5G, стане Сан-Марына

Сан-Марына разгорне сеткі пакалення 5G да канца 2018 года.

Сан-Марына стане першай краінай у свеце, якая разгорне сеткі 5G на ўсёй сваёй тэрыторыі. Як чакаецца, краіна пяройдзе на сеткі новага пакалення да канца 2018 г., паведамляе Інтэрфакс.

Сан-Марына з усіх бакоў акружаная тэрыторыяй Італіі. Мясцовы аператар сувязі Telecom Italia Mobile (TIM) мае намер выкарыстоўваць краіну ў якасці пляцоўкі для выпрабаванняў новай тэхналогіі.

У 2017 г. аператар падрыхтуе ў Сан-Марына асноўную інфраструктуру для пераходу на 5G.

TIM таксама праводзіць выпрабаванні ў Мілане і Турыне, але ў Сан-Марына менш нарматыўных абмежаванняў на выкарыстанне радыёчастотаў, чым у Італіі, што пашырае магчымасці кампаніі.

Паводле словаў тэхдырэктара TIM Джавані Ферыга, Еўропа мела галоўную ролю ў развіцці тэхналогіі 2G, але потым саступіла азіяцкім краінам у развіцці 3G і ЗША з 4G. "Разам з 5G мы маем намер вярнуць Еўропе лідарства ў стварэнні стандартаў", – сказаў ён.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, якая ў 2016 годзе апублікавала стратэгію развіцця 5G, эканамічныя перавагі ад пераходу на новае пакаленне сетак складуць 113 млрд еўраў да 2025 г. Стварэнне інфраструктуры для іх у Еўропе запатрабуе ўкладанняў памерам 56 млрд еўраў і забяспечыць блізу 2,3 млн новых працоўных месцаў.

Раней паведамлялася, што да 2023 г. сувязь пакалення 5G будзе даступная на ўсёй тэрыторыі Японіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках