24 красавiка 2024, Серада, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыедуць дыпламаты з Рыгі, Берліна і Парыжа

2
У Менск прыедуць дыпламаты з Рыгі, Берліна і Парыжа
ЭДГАР РЫНКЕВІЧ
ФОТА: DELFI

Беларусь з трохдзённым візітам наведае міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч.

Цягам 18–20 ліпеня ў яго запланаваныя сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, а таксама ва ўрадзе і ў Міністэрстве эканомікі. Сярод іншага бакі абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя таго, у той самы час адбудзецца супольны візіт у Беларусь дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Флоранс Манжэн і ўпаўнаважанага МЗС Нямеччыны ў краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Андрэаса Пешке. Дэлегацыю прыме намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка.

У ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць далейшую інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння на лініі Беларусь – Еўразвяз, развіццё сітуацыі ў рэгіёне, пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі з Францыяй і Нямеччынай. Праграмай прадугледжаныя сустрэчы з адміністрацыяй Лукашэнкі і «нацыянальным сходам» Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках