16 красавiка 2024, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа інцыдэнту з беларускай у рымскім метро

24
Апублікаванае відэа інцыдэнту з беларускай у рымскім метро
ФОТА: ILMESSAGGERO.IT

Рэакцыя відавочцаў дзівіць.

11 ліпеня 43-гадовую жанчыну заціснула дзвярыма вагона і працягнула па пероне. Мяркуючы з запісаў камераў назірання, відавочцы не адважыліся адразу ж дапамагчы жанчыне.

Відэа апублікавала выданне Corriere Della Sera. Відаць, як пасажырка ў момант закрыцця дзвярэй ускоквае ў вагон адной нагой, а потым ідзе назад. Яе сумкі і рука апынаюцца заціснутымі.

Адзін з відавочцаў хапае яе за руку, але неўзабаве адпускае (ці жанчына яго сама адштурхвае). Астатнія мітусяцца на платформе і толькі махаюць рукамі машыністу – але беспаспяхова. Тым часам цягнік цягне жанчыну да тунэлю, а людзі толькі хапаюцца рукамі за галаву.

Дзверы троху расчыніліся і беларуска змагла вызваліцца. Вядома, што машыніст спыніўся толькі на наступнай станцыі, а сістэма не сігналізавала яму пра захрасанне.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня на станцыі Тэрміні у Рыме. У выніку 43-гадовая беларуска была шпіталізаваная з шматлікімі пераломамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках