23 красавiка 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай абагнаў Беларусь у «братэрскім» рэйтынгу расейцаў

5
Кітай абагнаў Беларусь у «братэрскім» рэйтынгу расейцаў

На думку расейцаў, самыя сяброўскія стасункі складваюцца паміж РФ і Кітаем.

Калі ў 2016 годзе, на думку расейцаў, самыя сяброўскія стасункі складваліся ў Расеі з Беларуссю, то цяпер – з Кітаем.

Пра гэта сведчаць звесткі новага апытання, праведзенага фондам "Грамадская думка" (ФОМ). Яно было праведзенае 8–9 ліпеня сярод 1500 рэспандэнтаў у 104 населеных пунктах Расеі.

На думку апытаных, самыя сяброўскія стасункі ў цяперашні момант складваюцца ў РФ з Кітаем (62% супраць 56% у красавіку 2016 года), Беларуссю (60% і 68% адпаведна), Казахстанам (48% і 50%), Індыяй (23% і 26%), Турцыяй (17% і 1%), паведамляе «Інтэрфакс».

У спісе краінаў, з якімі ў Расеі цяпер, наадварот, найгоршыя, недружалюбныя стасункі, лідаруюць: Украіна (69%), ЗША (67%), Нямеччына і Вялікая Брытанія (20% кожная), Турцыя, Канада і Францыя (8% кожная).

У пытанні пра тое, супрацоўніцтва з якой краінай для расейскай эканомікі з'яўляецца найбольш важным, першае месца зноў заняў Кітай: яго назвалі 48% рэспандэнтаў. За ім ідуць Беларусь (29%), Нямеччына (22%), ЗША і Казахстан (20% кожная), Турцыя (15%), Японія (14%), Індыя (13%).

Таксама Кітай (33%) лідаруе ў рэйтынгу краінаў, якія, на думку расейцаў, з'яўляюцца для РФ самымі патрэбнымі і каштоўнымі партнёрамі. Далей ідуць: Беларусь (13%), ЗША (12%), Нямеччына (5%) і Казахстан (3%).

Беларусь захавала лідарства толькі ў адным рэйтынгу – спісе краінаў, з якімі расейцам лягчэй за ўсё знайсці агульную мову, паразуменне. Беларусь такой назвала 64% апытаных, Казахстан – 35%, Кітай – 22%, Украіну – 15% і Турцыю – 8% расейскіх рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках