20 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае знутры самы дарагі катэдж Менска

45
Як выглядае знутры самы дарагі катэдж Менска

Агульная плошча дома – 630 квадратных метраў.

«Дом з класічным інтэр'ерам, прадуманай функцыянальнай планіроўкай – у найлепшым месцы горада» – так рэкламуецца самы дарагі з выстаўленых на продаж на сайтах агенцтваў нерухомасці катэдж Менска, піша nn.by.

За дом на вуліцы Ціхай у Драздах просяць $ 3 мільёны! Гэта заробак сярэдняга беларуса за 610 гадоў.

Як жа жывуць багатыя менчукі? У доме чатыры ўзроўні.

На цокальным паверсе фітнэс-зала, саўна і камін. На першым паверсе гіганцкая гасцёўня-кухня-тэраса агульнай плошчай больш за 110 кв. м. Тут жа жылы пакой і выхад у гараж на дзве машыны.

Калі падняцца вышэй, можна трапіць у тры спальні (кожная са сваёй гардэробнай), некалькі санвузлоў і кабінет.

Нарэшце, на мансардзе яшчэ адзін хол і хатні кінатэатр.

Агульная плошча дома – 630 кв. м. І ўсё гэта размешчана на 12 сотках зямлі, таму месца пад агарод застаецца няшмат.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках