19 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Як Крэмль робіць фэйкі пра тэорыі змовы на прыкладзе забойства Нямцова

1
Bild: Як Крэмль робіць фэйкі пра тэорыі змовы на прыкладзе забойства Нямцова
Борис Немцов

Маскоўскія прапагандысты «пракалоліся» на чарговым фэйку.

Нямецкае выданне Bild (пераклад – inopressa.ru) высветліла, як Крэмль робіць фэйкавыя навіны для расейскай публікі і нямецкіх вэб-сайтаў пра тэорыі змовы.

14 чэрвеня 2016 года нікому не вядомая экспертная група пад назвай Ost-Objektiv прапанавала даклад у канферэнц-залі аднаго з берлінскіх гатэляў, піша карэспандэнт Петэр Тыдэ. Гаворка ў ім ішла пра тое, што расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова ў Маскве нібыта забілі не расейскія, а ўкраінскія спецслужбы – прычым мэтай змовы было "настроіць людзей супраць Крамля".

Здавалася б, гэта самая сапраўдная сенсацыя, але не так усё проста. Уся гісторыя сталася выдумкай і найярчэйшым прыкладам працы прапагандысцкай машыны расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна. Балаган у берлінскім гатэлі быў прафінансаваны і арганізаваны Крамлём, гаворыцца ў артыкуле.

Галоўным сведкам у выдуманай гісторыі стаў былы агент Федэральнай службы выведкі Нямеччыны (BND) Вільгельм Дытль і ягоная прыдуманая група Objektive Ost.

Расследаванне Bild выявіла, што "ідэя падобнага дакладу прыйшла з Масквы, а ў жыццё яе ўвасобілі расейская амбасада ў Вене і аўстрыйскі палітык-правапапуліст".

Карэспандэнт тлумачыць: нямецкія, аўстрыйскія і чэшскія спецслужбы мяркуюць, што "за прапагандысцкія акцыі ў нямецкамоўных краінах і Чэхіі ў Крамля адказвае дарадца расейскай амбасады Уладзімір К., які жыве ў Вене".

Пасля атрымання задання Уладзімір К. звярнуўся да правапапуліста і бізнэсмена Роберта Штэльцэля, дружалюбнага да Расеі, які ўзначальвае венскае аддзяленне "Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу". Паводле звестак польскіх спецслужбаў, гэты Цэнтр фінансуецца Крамлём. Штэльцэль наняў Дытля. У выніку дуэт Штэльцэль і Дытль, паводле інфармацыі спецслужбаў некалькіх краінаў, зрабіў фэйкавы даклад фэйкавай групы Ost-Objektiv з складзенага ў Маскве дакумента.

У Нямеччыне публікацыя даклада не выклікала вялікага водгуку, аднак у Расеі гэтая гісторыя нарабіла шмат шуму – дзеля гэтага ўсё і ладзілася, заключае Bild.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках