28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы паехалі «падшабашыць» у Маскву і засталіся без грошай

45
Беларусы паехалі «падшабашыць» у Маскву і засталіся без грошай

Увесь заробак канфіскавалі беларускія міліцыянты.

Два жыхары Лельчыцаў 31 і 32 гадоў шабашылі ў Маскве, як і многія. Разлічвацца за працу пастанавілі ў Беларусі. Масквіч прыехаў у прыдарожную кавярню на трасе М10. Тут іх усіх і выявілі супрацоўнікі міліцыі. Праваахоўнікі канфіскавалі блізу 200 тысячаў расейскіх рублёў, піша onliner.by.

– Міліцыянты валодалі інфармацыяй пра тое, што 31-гадовы і 32-гадовы жыхары г. Лельчыцаў выязджалі на заробкі ў Маскву, – паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама. – У адзін з ліпеньскіх дзён беларусы павінны былі атрымаць заробак. Разлічыць іх меў намер расеец, які прыехаў у Беларусь. Яны сустрэліся ў прыдарожнай кавярні.

53-гадовы масквіч перадаў двум лельчукам належныя ім грошы, але не беларускімі купюрамі, а грашовымі знакамі Цэнтральнага банка Расейскай Федэрацыі. За працэсам выплаты заробку працадаўцу і будаўнікоў заспелі супрацоўнікі міліцыі.

Увесь заробак беларусаў канфіскавалі, акрамя гэтага, інспекцыя ў падатках і зборах Калінкавіцкага раёна склала адміністрацыйныя пратаколы паводле п.п. 1.2 п. 1 ч. 1 Указа Рэспублікі Беларусь №49 ад 09.02.2015.

Акрамя пазбаўлення заробку, ім пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў (ад 1150 да 2300 рублёў).

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках