26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Глагоўская пра З'езд беларусаў свету: Ці апраўдаюцца надзеі?

2
Алена Глагоўская пра З'езд беларусаў свету: Ці апраўдаюцца надзеі?
ФОТА: BELSAT.EU

Гісторык з Польшчы стала ўдзельнічае ва ўсіх з'ездах беларусаў свету ў Менску.

Паводле ейных словаў, атмасфера вакол гэтых з'ездаў і ўвогуле стаўленне ўладаў да беларускай культуры з кожным годам пагаршаюцца. Толькі за апошні час з'явіліся прыкметы «пацяплення». Але ці спраўдзяцца надзеі? Алена Глагоўская пакуль не бачыць падставаў верыць словам прадстаўнікоў беларускай улады, паведамляе «Радые Рацыя».

– Я была на ўсіх з'ездах. На мінулы З'езд доўга выдавалі візы. Трэба было паўдня чакаць у Беластоку. На гэты З'езд, на шчасце, у мяне ўжо была віза, прыватная, набытая за 60 еўраў. Але сяброўка Ганна Сабeцкая, якая ехала як дэлегатка, павінна была 4 разы хадзіць у консульства, каб атрымаць гэтую візу. А мне давялося пісаць і даказваць, што гэта вельмі заслужаная для беларускай культуры перакладніца і журналістка, якая мае праблемы з атрыманнем візы. Таму гэтыя іхнія дэкларацыі, каб пераходзілі да дыялогу, нагадваюць мне сітуацыю, калі мне ў студзені не далі візы на канферэнцыю, прысвечаную Браніславу Тарашкевічу ў Акадэміі навук Беларусі, дзе я павінна была выступіць з рэфератам, які, дарэчы, ужо апублікавала.

– Не далі візы сёлета? Як патлумачылі адмову?

– Так, у гэтым. Ніхто нічога не тлумачыў. Не далі і ўсё. А калі мне пару гадоў таму не далі візы і я напісала ліст, каб мне патлумачылі такую пастанову, то ніякага адказу мне не далі. Таму пра які дыялог тут можа ісці гаворка?

– Гэта значыць, Вы не падзяляеце аптымізму дэлегатаў?

– Абсалютна не. Я ужо пажылы чалавек, маю вялікі досвед у адносінах да беларусаў замежжа і таго, што тут адбываецца. Я проста памятаю часы, калі можна было свабодна прыехаць у Беларусь. І калі я фактычна не буду мець праблемаў з наведвальнікамі гэтай краіны, то змагу сказаць, што на самай справе нешта змянілася.

– А цікава вам на гэтым З'ездзе?

– Так. Я была на ўсіх З'ездах беларусаў свету. Больш за тое, былі З'езды, здаецца, ад першага да пятага, калі я нават выпрацоўвала дакументы для іх. Таму думаю, што на такім мерапрыемстве трэба быць незалежна ад поглядаў і пазіцыяў. Іншага такога форуму папросту няма.

– Такі форум ставіць дыягназ, у якім стане справа беларускай культуры ў свеце. Што Вы бачыце? Трохі ажывае або застаецца ўсё на месцы?

– Я мяркую, што ў цяперашні час яшчэ горш, чым было. Тут ёсць добрая перспектыва для назірання. Па-першае, узрост ужо такі, калі можаш нешта сказаць. Па-другое, досвед і назіранне цягам канца 80-х гадоў – да сёння. Я езджу ў Беларусь дзесьці 30 гадоў – гэта бібліятэкі, архівы, канферэнцыі. І я ўвогуле аптымістка. Але ў сённяшняй сітуацыі гэты аптымізм усё цяжэй даецца. Таму хацелася б, каб усё было добра. Але, як на мяне, тут няма аптымізму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках