29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам з'явіўся аграпарк, дзе можна падаіць казу

11
Пад Менскам з'явіўся аграпарк, дзе можна падаіць казу

Аграпарк будзе называцца "Кукуполіс".

19 жніўня ў Дзяржынскім раёне адкрыецца першы ў Беларусі забаўляльны аграпарк "Кукуполіс". У ім будзе працаваць кантактны заапарк з магчымасцю пакатацца на конях і падаіць казу. А яшчэ адным атракцыёнам там будзе "жывы" лабірынт, пракладзены праз кукурузнае поле, піша Relax.by.

У лабірынта будзе некалькі ўзроўняў складанасці: яго можна праходзіць як аднаму, так і камандай. Гэта будзе квэст, удзельнікі якога ў гульнявой форме атрымаюць або правераць свае веды пра гісторыю і культуру Беларусі. У зоне адпачынку побач з возерам будуць працаваць атракцыёны і намётавы гарадок. Наведвальнікі змогуць палётаць на дэльтаплане, паслухаць музыку, паесці на фудкорце і купіць фермерскія прадукты.

"Кукуполіс" знаходзіцца за 30 км ад Менска на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі "ДАК": хутар Лізавеціна, Дзяржынскі раён. Забаўляльны аграпарк будзе працаваць з 19 жніўня да 29 кастрычніка. Кошт квітка: ад 5 да 7 рублёў. Дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках