24 красавiка 2024, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці глухіх

1
Беларуска стала віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці глухіх
ФОТА: MISS DEAF

Пераможцай стала прадстаўніца Тайланда.

У цяперашнім фінале конкурсу прыгажосці сярод глухіх Miss & Mister Deaf World & Europe & Asia 2017, які прайшоў 15-га ліпеня ў Празе, другой віцэ-міс стала беларуска Іна Дзямідава.

У сакавіку 28-гадовая Іна перамагла ў конкурсе прыгажосці сярод дзяўчат з Беларускага таварыства глухіх "Міс і Містэр 2017», паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго ў конкурсе ў Празе ўзялі ўдзел канкурсанты з 36 краін свету. Пераможцай сярод жанчын стала прадстаўніца Тайланда. У конкурсе Mister Deaf World 2017 перамог прадстаўнік ГІшпаніі.

ФОТА: MISS DEAF

У мінулым годзе ў конкурсе Miss & Mister Deaf World & Europe & Asia ўдзельнічалі берасцейцы Надзея Валасюк і мянчук Арцём Лагадзюк. Аднак тады перамагчы беларусам не ўдалося.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках