28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Філіповіч: Мне проста хочуць заткнуць рот

21
Максім Філіповіч: Мне проста хочуць заткнуць рот
МАКСА ФІЛІПОВІЧ
ФОТА: "Радыё Свабода"

Вядомага гомельскага блогера будуць судзіць 21 ліпеня «за падмену дзяржаўных СМІ».

Савецкі раённы суд Гомеля даслаў блогеру sms пра разгляд адміністрацыйнай справы паводле часткі 2 артыкула 22.9 КоАП.

«Гэта ўжо другая спроба прыцягнуць мяне да адказнасці за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Мне проста хочуць заткнуць рот, каб я не здымаў і не каментаваў на сваёй старонцы ў YouTube ніякіх значных падзей», - сказаў "Свабодзе" Максім Філіповіч.

Папярэдні пратакол, які склаў на Філіповіча ўчастковы інспектар Савецкага РАУС Гомеля Дзмітрый Акуліч, быў накіраваны на дапрацоўку.

У новым пратаколе міліцыянт паказаў, што «Філіповіч адкрыў ад свайго імя канал відэапаведамленняў «Гарантый НЯМА» на платным відэахостынгу YouTube, атрымліваючы ад гэтага сэрвісу плату прапарцыйна колькасці праглядаў».

Канал блогер не зарэгістраваў і гэтым, на думку міліцыянта, парушыў закон аб СМІ.

Пераслед Філіповіча пачаўся вясной за онлайн з акцый пратэсту ў Гомелі, Берасці, Маладзечне, Пінску супраць «дармаедскага» дэкрэта №3. Максіма судзілі чатыры разы, агулам ён правёў за кратамі 30 дзён.

Праваабаронца Леанід Судаленка мяркуе, што міліцыя беспадстаўна выстаўляе прэтэнзіі Філіповічу:

«Гэта першы такі прэцэдэнт у Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі выхопліваюць з закона аб СМІ патрэбны ім артыкул, не заўважаючы іншы, што робіць выключэнне для паведамленняў у інтэрнэце. Закон не абавязвае фізічных асоб рэгістраваць свае каналы на відэахостынгу YouTube. Трэба мець на ўвазе і прыярытэт міжнародных дамоў Беларусі над нацыянальным правам. Думаю, што міліцыю наогул трэба пазбавіць права займацца парушэннямі заканадаўства аб СМІ, каб не ствараць небяспечных для грамадства прэцэдэнтаў – для гэтага ёсць Мінінфармацыі».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках