20 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коўна справіўся з выклікам: чэргі ў аэрапорце меншыя, чым у Вільні

Коўна справіўся з выклікам: чэргі ў аэрапорце меншыя, чым у Вільні
ФОТА: KAUNAS-AIRPORT.LT

Ковенскі аэрапорт без затрымкі пераняў функцыі галоўнага аэрапорта Літвы.

З мінулых выходных Ковенскі аэрапорт працуе ў інтэнсіўным рэжыме, бо Віленскі аэрапорт закрыты на рэканструкцыю ўзлётна-пасадачнай паласы (УПП), піша ru.delfi.lt.

ФОТА: DELFI

Са слоў выканаўчага дырэктара Літоўскага аэрапорта Данатаса Ваверыса, 17 лiпеня першы дзень, калі Коўна працаваў напоўніцу, таму фактычна можна ацаніць яго дзейнасць. Праўда, пасажыраў трохі больш, чым прагназавалі, але сітуацыя нармальная - такой і павінна застацца да 18 жніўня, калі адкрыецца Віленскі аэрапорт.

"З плынню пасажыраў хутка справіліся. Мы думаем, што іх колькасць нармалізуецца: мы прагназавалі, што за 35 дзён на дзень будзе ў сярэднім па 10 800 пасажыраў. Мы бачым, што цяпер іх блізу 11 000, але плынь стабільная, вялікіх праблем не павінна быць", - сказаў Ваверыс.

Ён заўважыў, што ў аэрапорце фіксуюць тры пікі- надосвітку, пасля абеду і ўвечары. Асабліва шмат людзей бывае з 14 да 16 гадзін, у гэты прамежак узлятаюць і садзяцца блізу 20 самалётаў. Але з працай спраўляецца як інфраструктура, так і работнікі аэрапорта.

Чэргі ў Коўне цяпер меншыя, чым былі ў Вільні. Няма праблем і з дастаўкай пасажыраў у аэрапорт:

"Мы задаволеныя дасягнутым вынікам: бачым, што аўтобусы - і Ollex, Toks, і 29-ы ў Коўне - едуць поўныя і туды і назад. Значыць пасажыры карыстаюцца рэкамендаванымі транспартнымі сродкамі. І "Літоўская чыгунка" сцвярджае, што ў цягніках ёсць людзі", - сказаў Ваверыс.

"Коўна на 35 дзён стаў галоўным аэрапортам Літвы, а гэта выдатная магчымасць паказаць сябе авіякампаніям, якія звычайна адсюль не лётаюць. Мы спадзяемся, што ў будучыні іншыя авіякампаніі ацэняць інфраструктуру, добрую падрыхтоўку, матываваны калектыў, і выберуць Ковенскі аэрапорт", - сказаў Ваверыс.

Віленскі аэрапорт закрыты на рэканструкцыю з 14 ліпеня да 17 жніўня ўключна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках