24 красавiка 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці зоймецца Трамп праблемай БелАЭС?

6
Ці зоймецца Трамп праблемай БелАЭС?
ДОНАЛЬД ТРАМП

Літва чакае дапамогі ЗША ў развязанні праблемы будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў палітолаг з Літвы Марыюш Антановіч.

- Якім чынам на наш рэгіён можа паўплываць візіт прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа ў Польшчу?

- На маю думку, уплыў афіцыйнага візіту кіраўніка ЗША Дональда Трампа ў Варшаву перш за ўсё будзе мець наступныя эфекты. Па-першае, Дональд Трамп публічна і вельмі выразна пацвердзіў вайсковыя абавязанні ЗША ў дачыненні да Паўночнаатлантычнага Альянсу, 5-га артыкула Статута NATO і абароны нашага рэгіёну. Думаю, гэта ў нейкай меры зможа адпудзіць Расею і паслужыць стабілізацыі.

Па-другое, ЗША выказаліся ў падтрымку «Ініцыятывы трох мораў» і ў сувязі з гэтым можна спадзявацца на больш паскоранае развіццё нашага рэгіёну, асабліва ў галінах інфраструктуры і энэргетыкі.

- Падчас свайго візіту ў Варшаве і сустрэчы з Дональдам Трампам прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала пазіцыю аб будаўніцтве Беларуссю АЭС у Астраўцы і намаганняў Расеі ў другой галінцы газаправода «Паўночны струмень». Наколькі яе аргументы, на вашу думку, былі пераканаўчымі?

- Пакуль занадта рана прагназаваць наколькі аргументы прэзідэнта былі ці наадварот не былі пераканаўчымі. Аднак можна чакаць, што ЗША нарэшце сур'ёзна зоймуцца праблемай будаўніцтва другой галіны Паўночнага струменю, бо Вашынгтон бачыць тут пагрозу для Украіны і энэргетычнай бяспекі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Таксама ЗША пярэчаць супраць гэтага праекту праз эканамічныя падставы. Тым не менш, спадзявацца на вялікую падтрымку Літве з боку Белага Дома ў пытанні будаўніцтва АЭС у Астраўцы я б не стаў. Пакуль Вільня заставацца з гэтай праблемай у міжнароднай «адзіноце».

- Чаго можа чакаць Даля Грыбаўскайтэ ад ЗША пасля сустрэчы з Дональдам Трампам?

- Думаю, што адназначнай і вельмі выразнай дэкларацыі кіраўніка ЗША аб абавязаннях у дачыненні да Паўночнаатлантычнага Альянсу і ўсходняга флангу NATO разам з абяцаннямі ўзмацніць вайсковую дапамогу рэгіёну прэзідэнт дачакалася. Таму сустрэчу ў Варшаве можна разглядаць як удалую і апраўданую з пункту гледжання чаканняў Вільні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках