19 красавiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўсталююць помнік Касцюшку ў Швайцарыі

3
Беларусы ўсталююць помнік Касцюшку ў Швайцарыі
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Бронзавую скульптуру вышынёй 1,81 метра адкрыюць у горадзе Салатурн.

Менавіта ў гэтым горадзе правёў свае апошнія дні нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. Цяпер у ягонай кватэры мемарыяльны музей, піша kp.by.

Ідэя ўсталявання скульптуры належыць намесніку старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі Аляксандру Сапегу. Ён кажа, што гэта будзе першы помнік герою, які усталёўваецца сіламі беларусаў замежжа.

Сапега звярнуўся ў мясцовы Фонд Касцюшкі з просьбай падабраць у салатурнскім музеі героя і ў архівах яго партрэты. Паводле копій знойдзеных малюнкаў і ствараў помнік украінскі скульптар. Дарэчы, да моманту ўрачыстага адкрыцця ён пажадаў застацца неназваным.

У СКУЛЬПТУРЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЛІ ЎСЕ ХАРАКТЭРНЫХ ДЛЯ ТОЙ ЭПОХІ ЭЛЕМЕНТЫ: КАПТАН, ПАЯСЫ, УЗНАГАРОДЫ, ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ З ПЯРОМ.
ФОТА: АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ ШВАЙЦАРЫІ

Касцюшка выяўлены ў поўны рост. Глядач убачыць яго ў каптане і высокіх ботах, характэрным адзенні вайскоўцаў мяжы XVIII - XIX стагоддзяў і з абавязковай шабляй. Праз плячо перакінуты пояс, на грудзях - узнагароды.

Усталяванне помніка ў Салатурне прымеркавана да 200-годдзя з дня смерці выдатнага вайсковага начальніка. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швайцарыі кажуць, што ў праекце актыўна задзейнічаная мэрыя горада, беларуская амбасада і місія нашай краіны пры ААН у Жэневе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках