24 красавiка 2024, Серада, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна плануе ўвайсці ў склад Шэнгенскай зоны

2
Украіна плануе ўвайсці ў склад Шэнгенскай зоны

Віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны ў пытаннях еўраінтэграцыі анансавала перамовы аб уваходжанні краіны ў Шэнгенскую зону.

Віцэ-прэм'ер-міністарка ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Івана Клімпуш-Цынцадзэ распавяла, што Украіна плануе ўвайсці ў склад Шэнгенскай зоны.

Пра гэта паведамляе «Эспресо ТВ».

Яна падкрэсліла, што Украіна плануе пачаць дыялог аб магчымым уваходжанні ў пагадненне, якое прадугледжвае адсутнасць памежнага кантролю на ўнутраных межах паміж краінамі гэтай зоны.

«Адная з задач, якую мы для сябе ставім, - гэта пачатак дыялогу для прыцягнення Украіны да Шэнгенскай зоны», - заявіла віцэ-прэм'ерка.

Нагадаем, што з 11 чэрвеня 2017 года грамадзяне Украіны могуць ездзіць без візаў з біяметрычнымі пашпартамі ў 26 краін-чальцоў ЕЗ, за выключэннем Вялікабрытаніі і Ірландыі (Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Вугоршчына, Нямеччына, Грэцыя, Данія, Гішпанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швэцыя і Эстонія).

Таксама грамадзяне Украіны змогуць наведаць з біяметрычнымі пашпартамі яшчэ чатыры дзяржавы, якія ўваходзяць у шэнгенскую зону, але не знаходзяцца ў складзе Еўразвязу: Швайцарыю, Нарвэгію, Ісландыю і Ліхтэнштэйн.

Бязвізавы рэжым дазваляе грамадзянам Украіны знаходзіцца на тэрыторыі краін ЕЗ не больш за 90 дзён цягам 180-дзённага перыяду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках