20 красавiка 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знаходжанне Дэйва Гаана ў беларускай палаце каштавала $60

1
Знаходжанне Дэйва Гаана ў беларускай палаце каштавала $60
ДЭЙВ ГААН

Знаходжанне вакаліста Depeche Mode у менскай лякарні аплаціла страхавая кампанія.

Вакаліст Depeche Mode Дэйв Гаан правёў мінулую ноч у звычайнай аднаасобнай палаце 9-й гарадской клінічнай лякарні ў Менску. Знаходжанне там музыкі аплаціла страхавая кампанія. Звычайнаму беларусу знаходжанне ў такой палаце каштавала б 20 рублёў за дзень, паведамляе «Еўрарадыё».

«Гэта звычайная аднаасабовая палата з тэлевізарам, лядоўняй, прыбіральняй і душам», распавёў галоўны лекар 9-й лякарні Валерый Кушнярэнка.

Згодна з цэннікам лякарні, для замежнікаў дзённае знаходжанне ў такой палаце, напрыклад, у гастраэнтэралогіі, каштуе 46 даляраў. У аддзяленні трансплантацыі, дзе, мяркуючы з фатаграфіі лякарні, знаходзіўся артыст, - 60 даляраў. За абследаванне і лячэнне хворы плаціць дадаткова.

Паводле інфармацыі партала tut.by, Дэйву зрабілі УГД і аналізы. Думаем, «беларуская» хвароба музыкі каштавала страхавой кампаніі капейкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках