25 красавiка 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі сустрэўся з беларускімі апазіцыянерамі

1
Кіраўнік МЗС Латвіі сустрэўся з беларускімі апазіцыянерамі
ЭДГАРС РЫНКЕВІЧС

Палітыкі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, адсутнасць свабоды сходаў і правядзенне сумленных выбараў.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня БХД Павел Севярынец сустрэліся 18 ліпеня ў Менску з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічсам.

Рынкевічс пачаў сёння трохдзённы візіт у Беларусь і плануе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі ўладаў.

Анатоль Лябедзька распавёў «Радыё Свабода», што Рыга падтрымлівае ідэю трохбаковага дыялогу.

«Рыга выступае за трохбаковы дыялог, у якім удзельнічаюць улады, прыхільнікі пераменаў і афіцыйная Рыга. І мы казалі, што дыялог патрэбны, толькі ён павінен быць, па-першае, крытычным, па-другое, абумоўленым і, па-трэцяе, на трохбаковай аснове. У яго павінны быць уключаны прадстаўнікі і грамадзянскай супольнасці, і палітычнай апазіцыі. Толькі так мы будзем казаць пра інтарэсы дзевяці з паловай мільёнаў людзей, бо сёння ўлада не прадстаўляе інтарэсы ўсіх жыхароў краіны», - сказаў Лябедзька.

Таксама палітыкі закранулі тэму правядзення свабодных, сумленных выбараў у Беларусі паводле стандартаў АБСЕ.

«Для нас мясцовая выбарчая кампанія - гэта індыкатар пазітыўных змен у Беларусі», - сказаў Анатоль Лябедзька.

Са слоў Паўла Севярынца, гаворка ішла пра тое, што ў Беларусі няма свабодных выбараў, пра палітвязняў, пра адсутнасць свабоды сходаў і асацыяцый.

«А здаецца, што нібыта нейкія пазітыўныя зрухі. Хоць месцамі стала нават горш. І, вядома, ішла гаворка пра расейскую пагрозу, асабліва ў святле вучэнняў «Захад-2017», - сказаў Павел Севярынец.

Як адзначыў Севярынец, суразмоўцы з Латвіі былі вельмі адэкватнымі.

«Раней Латвія займала больш прагматычную пазіцыю і была закрытая для грамадзянскай супольнасці і дэмакратаў. Але цяпер сітуацыя змянілася, гэта відавочна. Мяркуючы з апошніх сустрэч з прадстаўнікамі Латвіі, там прыйшлі больш свядомыя людзі», - сказаў сустаршыня БХД.

Павел Севярынец сказаў, што апошнім часам еўрапейскія палітыкі як дождж пасыпаліся на беларускую зямлю. Ён мяркуе, што гэта звязана з вучэннямі «Захад-2017»:

«У глыбіні - цікавасць да той сітуацыі, якая можа скласціся ўвосень у звязку з гэтымі вучэннямі. Я думаю, што Захад у найвышэйшай ступені ўстурбаваны вось гэтай імперскай гульнёй, бразгатаннем зброяй».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках