25 красавiка 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак штаб-кватэры ААН у Нью Ёрку эвакуавалі праз пагрозу пажару

Будынак штаб-кватэры ААН у Нью Ёрку эвакуавалі праз пагрозу пажару

У выніку пажарнай трывогі былі эвакуаваныя больш за дзве тысячы чалавек.

Будынак штаб-кватэры ААН у Нью Ёрку эвакуавалі праз пагрозу пажару падчас пасяджэння Палітычнага форуму высокага ўзроўню для ўстойлівага развіцця (HLPF), паведамляе РБК са спасылкай на The Washington Post.

У выніку трывогі былі эвакуаваныя дыпламаты, службоўцы штаб-кватэры і наведвальнікі, агулам больш за 2 тысячы чалавек. Эвакуацыя пачалася падчас пасяджэння форуму, прысвечанага Гаіці. Cамая пажарная трывога была ўвамкнутая праз 20 хвілін пасля пачатку эвакуацыі. Відавочцы не заўважылі ля будынка ні дыму, ні агню.

Паводле звестак газэты, персаналу і дыпламатам ужо праз 25 хвілін было дазволена вярнуцца ў будынак.

Палітычны форум высокага ўзроўню для ўстойлівага развіцця (HLPF) пад эгідай Гаспадарчай і Сацыяльнай Рады ААН (ECOSOC) праходзіць у штаб-кватэры ААН з 18 да 20 ліпеня. Парадкам дня форуму з'яўляецца барацьба з беднасцю, дрэнным кіраваннем і пагрозай экалогіі на тэрмін да 2030 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках