19 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ прывёз з Арменіі гераічную перамогу

1
Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ прывёз з Арменіі гераічную перамогу

Барысаўскія футбалісты выйшлі ў трэці этап кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ нанёс паразу армянскаму «Алашкерту» ў выязным матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага этапу Лігі чэмпіёнаў - 3:1.

Барысаўцы саступалі падчас матчу, аднак здолелі вырваць перамогу і выйсці ў наступны этап кваліфікацыі прэстыжнага турніру.

На 18-й хвіліне у гаспадароў лік распачаў Ураш Нянадавіч, на 23-й - роўнасць на табло аднавіў Міхаіл Гардзяйчук. Праз 12 хвілін гулец барысаўцаў зладзіў дубль. Трэці гол гасцей на рахунку Максіма Валадзько.

Барысаўскія футбалісты, якія згулялі ўнічыю ў першай сустрэчы, прайшлі ў наступную стадыю турніру, дзе будуць змагацца з пражскай «Славіяй».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках