28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся на траціну

4
Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся на траціну

Беларускі экспарт нафтапрадуктаў за пяць месяцаў знізіўся на 35,2%.

Беларускі экспарт нафтапрадуктаў за пяць месяцаў года склаў 4,9 млн т, сведчыць афіцыйная статыстыка. У параўнанні з мінулым годам ён скараціўся на 35,2%. На статыстыку ўсё яшчэ ўплывае скарачэнне паставак нафты ў першым квартале. Яны аднавіліся толькі ў канцы красавіка, піша belmarket.by.

Найбуйнейшым адрасатам беларускага экспарту застаецца Вялікая Брытанія, куды было адпраўлена 2,43 млн т нафтапрадуктаў на 945,9 млн даляраў. На другім месцы Украіна з 1,54 млн т на 779,6 млн даляраў. У Расею было пастаўлена за пяць месяцаў года ўсяго 68 тыс. т нафтапрадуктаў.

Экспарт бітумных сумесяў на прыродных мінеральных смолах у студзені-траўні дасягнуў 622 тыс. т на 171,46 млн даляраў. Яны пастаўляліся ў асноўным у Нідэрланды (549 тыс. т) і Вялікую Брытанію (69 тыс. т), дзе размешчаны трэйдары, якія займаюцца дыстрыбуцыяй беларускіх нафтапрадуктаў.

Экспарт сырой нафты за пяць месяцаў вырас на 0,4% да 676 тыс. т, а выручка ад яго – на 44,9% да 243,23 млн даляраў.

Імпарт сырой нафты ў студзені-траўні склаў 7,38 млн т на суму 2,08 млрд даляраў. У натуральным выражэнні ён скараціўся на 23,4%, у вартасным – вырас на 8,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках