20 красавiка 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуськалій чакаюць цяжкія часы

9
Беларуськалій чакаюць цяжкія часы

Кошты на калійныя ўгнаенні прадаўжаюць падзенне.

На мінулым тыдні расейскі «Уралкалій» апярэдзіў Беларускую калійную кампанію (БКК) з кітайскім кантрактам, які ўсталёўвае коштавы арыенцір для рынку, паведамляе tut.by.

Нягледзячы на тое, што кошт 230 даляраў за тону апынуўся на 5% вышэйшы за леташні, у Мінэканомікі Беларусі прадракаюць ціск на кошты ў найбліжэйшыя гады праз рост канкурэнцыі.

Раней «Уралкалій» першым з найбуйнейшых вытворцаў заключаў кантракты з ключавымі спажыўцамі ў Кітаі і Індыі. Аднак у апошнія два гады яго апярэджваў трэйдар «Беларуськалія» БКК, які, на думку расейскіх калійнікаў, да таго ж дэмпінгаваў.

Сёлета даводзіцца чуць алаверды ад беларускага боку.

Зрэшты, нядаўна з'явіліся прыкметы таго, што «Уралкалій» і «Беларуськалій», якія да сярэдзіны 2013 года мелі супольны трэйдынг праз БКК, могуць вярнуцца да каардынацыі продажаў. За мінулыя чатыры гады кошты на калій упалі ўдвая. Нядаўна расейскі бок зноў выказваў зацікаўленасць у аднаўленні супольных продажаў.

Пакуль у Беларусі рыхтуюцца жыць у найбліжэйшыя некалькі гадоў не разлічваючы атрымаць звышпрыбытак у калійнай сферы. Прынамсі гэта вынікае з праекта канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018–2020 гады, якую распрацавалі Міністэрства эканомікі і падуладны яму НДІ і накіравалі для абмеркавання ў дзяржорганы.

У дакуменце гаворыцца, што на рынку калійных угнаенняў чакаецца ўзмацненне канкурэнцыі і падзенне коштаў у 2017 годзе, у далейшым да 2020 года прагназуецца невялікі рост, які, тым не менш, не дазволіць перавысіць узровень 2016 года (9,5 млн тон пры сярэднім кошце 213,9 даляраў за тону).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках