23 красавiка 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зісер распавёў, як яму з жонкай забаранілі спяваць у самалёце «Белавія»

28
Зісер распавёў, як яму з жонкай забаранілі спяваць у самалёце «Белавія»
ЮРЫ ЗІСЕР
ФОТА: TUT.BY

Інцыдэнт адбыўся падчас рэйса з Львова.

Заснавальнік партала tut.by Юры Зісер апублікаваў у «Фэйсбуку» пост, у якім прывёў прыклад адрознення культураў у Беларусі і Украіне:

«Ляцелі мы з жонкай тры тыдні таму ў Львоў Белавія. Сядзелі ў перадапошнім шэрагу самалёта каля прыбіральні разам з украінцамі. Разгаварыліся. У пачатку пасадкі мы разам з імі пачалі спяваць украінскія песні: яны пачалі, мы з жонкай падхапілі. Я пражыў ва Украіне 27 гадоў і павінен сказаць, што калектыўныя спевы народных песняў у дальнабойным грамадскім транспарце (міжгароднія аўтобусы, цягнікі) з'яўляюцца для ўкраінцаў звычайнай практыкай, – распавёў Юрый Зісер.

– Нам было добра, дый спявалі мы ўчатырох нядрэнна і чыста, усе былі абсалютна цвярозыя. Аднак да нас праз увесь салон прыляцела бортправадніца, заявіла, што мы парушаем грамадзкі парадак, і запатрабавала спыніць спевы: нібыта мы перашкаджаем людзям.

Мы запярэчылі, што ніхто з пасажыраў не пратэстуе, самалёт усё роўна ўжо садзіцца, голас пілота пабудзіў усіх, а пра тое, што ў самалёце нельга спяваць – нідзе не напісана. На жаль, не падзейнічала: “Вы парушаеце грамадскі парадак!” Злёгку прыпсавалі настрой і нікому не зрабілі лепш, затое ПАРАДАК. Ordnung. Быў бы рэйс украінскім, упэўнены, нас бы не перарывалі».

Пазней Юры Зісер дадаў у каментарах да паста:

«Гаворка пра розніцу культураў: у Беларусі пануе культура абмежаванняў, ва Украіне – культура магчымасцяў. Абедзве культуры вартыя і маюць свае перавагі і недахопы. Першая культура спрыяе парадку і стабільнасці, другая – развіццю і хаосу, прычым гэта дзве ўзаемна супярэчныя адна адной мэты, адначасова не дасягальныя. Розным нацыям уласцівыя розныя культуры: гэта не пытанне нечага свядомага выбару або пастановы палітыкаў ці ўладаў, а пытанне нацыянальнай традыцыі. Які народ – такі і ўрад. Толькі потым не трэба здзіўляцца слабой эканоміцы: эканоміка абмежаванняў паспяховай быць не можа. І спяваць у транспарце нельга. Затое ў нас парадак. Пытанне ў тым, што каму бліжэйшае».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках