23 красавiка 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выхавальніца садка здымала залатыя ўпрыгожванні з дзяцей

15
У Менску выхавальніца садка здымала залатыя ўпрыгожванні з дзяцей

Крымінальная справа ў дачыненні да педагога перададзеная ў суд Партызанскага раёна.

Пракуратура Партызанскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да выхавальніцы дзіцячага сада, якая падчас «ціхай гадзіны» здымала залатыя ўпрыгожванні з выхаванцаў, а затым здавала выкрадзенае ў ламбард. Яна забрала ў дзяцей залаты ланцужок і тры завушніцы.

Дэталі гэтай гісторыі sb.by даведаўся ў намесніка пракурора Партызанскага раёна Менска Івана Макарава:

- Дзяўчына 1995 года нараджэння вучылася ў адным з універсітэтаў горада і паралельна працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе. Адзін эпізод крадзяжу быў у кастрычніку 2016 года і два - у траўні гэтага. Пацярпелі трое дзяцей. А агульная сума прычыненай шкоды - 620 рублёў. Двум пацярпелым упрыгожванні канфіскавалі і вярнулі, а яшчэ аднаму дзіцяці выхавальніца сплаціла грашыма. Шкода паводле крымінальнай справы сплачаная ў поўнай суме.

- Што рабілі дзеці, калі выхавальніца іх абірала?

- У адным выпадку дзіця не заўважыла, як гэта адбылося. А ў двух - дзеці бачылі, казалі: «Не трэба, не здымайце». Назіралі усё гэта і іншыя дзеці з групы. Аднак выхавальніца сказала нешта накшталт: «Заплюшчвай вочы, спі » і ўчыніла задуманае. Гэта значыць выкарыстала сваю сацыяльную ролю як педагога.

- Як яе затрымалі?

- Дзеці расказалі пра выпадак бацькам. Тыя прыйшлі ў дзіцячы сад, пачалі абурацца. А калі пацвердзілася, што ўпрыгожванні не страчаныя, а менавіта выкрадзеныя, была прыцягнутая міліцыя. У дачыненні да выхавальніцы распачатыя тры крымінальныя справы паводле частак 1 і 2 артыкула 206 КК (рабаванне) і часткі 2 артыкула 205 КК (крадзеж). Пакаранне будзе прызначацца паводле сумы злачынстваў шляхам частковага або поўнага складання магчымых санкцый. Пры гэтым суд будзе ўлічваць ейнае прызнанне або непрызнанне віны, раскаянне, характарыстыкі - увогуле, усе чыннікі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках