20 красавiка 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежным пераходзе Кузніца затрымалі кантрабандыста-рэкардсмэна

6
На памежным пераходзе Кузніца затрымалі кантрабандыста-рэкардсмэна

Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу больш як 18,5 тысяч пачкаў цыгарэт.

Кантрабанда была схаваная ў пераробленым пад яе мікробусе. Кантрабанду выявілі ў Кузніцы супрацоўнікі мытнай службы. Кіраваў транспартным сродкам 50-гадовы грамадзянін Беларусі, паведамяле «Радыё Рацыя».

Падчас адгляду даху, падлогі, дзвярэй і бакавых сценак транспартнага сродку былі выяўленыя цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт схаваных цыгарэт - 250 тысяч злотых. Гэта самая вялікая ў гэтым годзе тытунёвая кантрабанда на памежным пераходзе ў Кузніцы.

Незаконны тавар і аўтамабіль, прызначаны для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя. Кіроўца-кантрабандыст адкажа за ўчыненае злачынства перад судом. Яму пагражае вялікі штраф.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках