29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы згарэлі 12 гандлёвых павільёнаў

6
У Воршы згарэлі 12 гандлёвых павільёнаў

Прычына пажару высвятляецца.

У Воршы гарэлі 12 гандлёвых павільёнаў, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскай абласной управы МНС Марына Фандо.

Сёння а 15.50 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў гандлёвых павільёнах на вуліцы Народной, д.1, якія знаходзяцца на тэрыторыі аршанскага КУП «Рынак». Назіралася адкрытае гарэнне на плошчы 48 кв.м.

ФОТА ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ УПРАВЫ МНС

Рынак працуе з 9.00 да 15.00, таму на момант узнікнення пажару наведвальнікаў не было. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На працягу 9 хвілін пажар быў лакалізаваны, а праз 15 хвілін узгаранне цалкам ліквідаванае.

У выніку пажару ў 12 павільёнаў пашкоджаны дах, унутраная ашалёўка сцен, гандлёвае абсталяванне і маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ. Паводле папярэдніх звестак, на адным з павільёнаў праводзіліся зварачныя працы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках