29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі абралі новага кіраўніка Генштаба

У Францыі абралі новага кіраўніка Генштаба

Папярэдні кіраўнік Генштаба сышоў у адстаўку праз канфлікт з прэзідэнтам Францыі.

У сераду, 19 ліпеня, кіраўнік Генштаба французскага войска, генерал П'ер дэ Вілье, абвясціў пра сваю пастанову сысці ў адстаўку. Месца дэ Вілье зойме генерал Франсуа Лекуантр, паведамляе RFI.

Генерал дэ Вілье падаў у адстаўку пасля канфлікту з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

«У сённяшніх варунках я мяркую, што больш не маю магчымасці забяспечваць устойлівасць вайсковай мадэлі, якая, на маю думку, можа гарантаваць абарону Францыі і французаў сёння і заўтра і падтрымаць амбіцыі нашай краіны. Такім чынам, сёння я ўзяў на сябе адказнасць падаць заяву аб адстаўцы прэзідэнту краіны, якую ён прыняў», - гаворыцца ў заяве дэ Вілье.

На мінулым тыдні дэ Вілье выступіў супраць скарачэння бюджэту на абарону на закрытым пасяджэнні камітэта аб пытаннях абароны Нацсходу. Ён заявіў, што войска ўжо «усё аддала» і што сітуацыя становіцца «нясцерпнай».

Прэзідэнт Францыі ў сваю чаргу адзначыў, што бюджэтныя скарачэнні не ставяць пад пагрозу вайсковыя замовы. «Я ваш начальнік. І пільнуюся абавязанняў, якія бяру на сябе перад нашымі грамадзянамі і войскам», - адрэагаваў Макрон на крытыку з боку дэ Вілье.

Рада міністраў зацвердзіла новага кіраўніка Генштаба. Ім стаў генерал Франсуа Лекуантра, які займаў пасаду кіраўніка вайсковага кабінета за прэм'ер-міністрам Эдуарэ Філіпэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках