29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ з'явіўся праект скасавання роўмінгу для беларусаў

4
У ЕЗ з'явіўся праект скасавання роўмінгу для беларусаў

Праўда, вынікаў скасавання роўмінгу можна чакаць не раней за 2020 год.

Еўразвяз разгледзіць магчымасць зніжэння роўмінгавых тарыфаў для шасці краін Усходняга партнёрства, у тым ліку і Беларусі. Праўда, вынікаў можна чакаць не раней за 2020 год, піша tut.by.

Гэтая ініцыятыва з’явілася пасля поўнага скасавання роўмінгу паміж краінамі Еўразвязу ў чэрвені. Цяпер для грамадзян ЕЗ сувязь у іншых краінах каштуе столькі ж, як і ў «хатняга аператара».

Цяпер у Еўразвязе распрацоўваюць магчымасць скасаваць падвышаныя тарыфы ў ЕЗ і для жыхароў краін Усходняга партнёрства - Беларусі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы ды Украіны.

«Калі вы з грузінскім нумарам паедзеце ў Бэльгію, то не павінны там выдаткоўваць на званкі больш, чым выдаткоўваеце ў Грузіі», - тлумачыў Барыс Ярашэвіч, кіраўнік падраздзялення Еўрапейскай службы замежных спраў, які працуе з Усходнім партнёрствам, рэгіянальным супрацоўніцтвам і АБСЕ.

У каментары Ярашэвіч растлумачыў, што на гэтым этапе скасаванне роўмінгавых аплат - гэта толькі праект. «Ці спатрэбіцца час, каб ажыццявіць яго, калі гэта ўвогуле адбудзецца», - адзначыў ён. Цяпер, паводле ягоных слоў, праводзіцца даследаванне роўмінгу. Паводле яго вынікаў да канца 2017 года будуць выдадзеныя рэкамендацыі для краін Усходняга партнёрства.

«Першым крокам могуць стаць гарманізаваныя тарыфы на сувязь у роўмінгу, а таксама зніжэнне тарыфаў у роўмінгу паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства (і пакуль не ў ЕЗ). Гэта можа быць дасягнута да 2020 года», - сказаў супрацоўнік Еўрапейскай службы замежных спраў.

Са слоў чыноўніка, перш чым распаўсюджваць паніжаныя роўмінгавыя тарыфы Еўразвязу на іншыя краіны, трэба ацаніць эфект ад скасавання ўнутранага роўмінгу ЕЗ. Гэта зробяць цягам 2018 года.

«Таму на сёння мы не можам анансаваць якую-небудзь дарожную карту ў дачыненні да пагаднення паміж ЕЗ і шасцю краінамі Усходняга партнёрства, - падкрэсліў Ярашэвіч. - Калі такое пагадненне ажыццявіцца, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 2020 года».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках