9 снежня 2025, aўторак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую журналістку не пусцілі ў Беларусь

6
Украінскую журналістку не пусцілі ў Беларусь

Супрацоўніца «Украінскай праўды» паспела падгледзець у паперах памежнікаў, што ёй забаронены ўезд у РФ.

Журналістку выдання «Украінская праўда» Аксану Каваленку не пусцілі ў Беларусь. Ёй забаранілі ўезд у краіну без тлумачэння прычын. Журналістка паведаміла пра гэта ў Facebook.

«Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею. Ну я туды і не ехала, праўда. Ехала я ў Менск па сваіх справах. Але РФ і Беларусь жа «саюзныя дзяржавы», а таму знялі мяне з цягніка на мяжы і адправілі ва Украіну назад.

Беларускія памежнікі старанна хавалі прычыну, ніякіх апавяшчэнняў на прыгожай паперцы А4 таксама не давалі. Ды і тое, што менавіта ў РФ я непажаданая і менавіта РФ - ініцыятар, я сама адным вокам падгледзела ў іх у базе, калі яны мой пашпарт правяралі. А памежнікі ўсё паўтаралі, што гэта ўсё мае высновы пра РФ, а яны проста «саюзныя дзяржавы» і ўезд мне забаронены ў Беларусь.

Апыталі, навошта я ехала ў Менск. Рэчы мае праверылі, сфатаграфавалі анфас і ў профіль.

«Ой, можа адыдзіце трошачкі, а то прама на фоне матраца атрымліваецца», - папрасіў мяне памежнік.

«Так я яшчэ і пазіраваць вам павінна? Можа ўсміхнуцца? «Качачку» зрабіць ці язык паказаць?» - не ўтрымалася я.

На пытанне, а навошта ім гэта, калі ўсё адно не пускаюць, спаслаліся на нейкі загад, які і паказаць не змаглі. Увогуле, без скандалаў, але з маёй яхіднасцю адправілі мяне дадому.

Значыць, на магілу да Пал Героіча (Паўла Шарамета - рэд.) Я так і не траплю».

Калегі Аксаны звязваюць забарону з тым, што яна была акрэдытаваная ў зоне АТА ў самым пачатку канфлікту і яе дадзеныя патрапілі ў чорныя спісы баевікоў «ЛНР-ДНР».

Падобны інцыдэнт адбыўся ў лютым 2017-га года, калі памежнікі затрымалі журналіста тэлеканала «Громадське» Віталя Сізова. Журналіст прыехаў у Менск, каб асвятліць пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы. Уначы да яго ў гатэльны нумар увайшлі міліцыянты і прымусова забралі ў пастарунак, дзе пратрымалі да раніцы. Сізоў быў дэпартаваны з Беларусі, бо ўваходзіць у расейскія спісы непажаданых асоб.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках