29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаед» з Гомеля: З нас спрабуюць зрабіць рабоў

17
«Дармаед» з Гомеля: З нас спрабуюць зрабіць рабоў

Гэта ён ратаваў вядомага блогера Максіма Піліповіча ад міліцыі на акцыі ў Пінску.

Руслан Гусейнаў актыўна ўдзельнічаў у вясновых акцыях недармаедаў, заплаціў штраф. Менавіта за гэта, упэўнены ён, улада цісне на яго праз органы апекі, паведамляе «Белсат».

«Каб адпомсціць, прыціснуць, прыдушыць, пастанавілі ў маёй былой жонкі забраць дзіця, якому 6 гадоў», – абураецца Руслан.

Дачка Мілана цяпер у дзіцячым прытулку

Паводле інфармацыі службаў апекі, маці нібыта кінула дзяўчынку, яна тры дні адсутнічала дома. У доме, як апісваецца ў афіцыйных дакументах праверкі, былі брудныя цацкі і нямыты посуд. Чаму ж дачку не можа забраць бацька? Паводле словаў супрацоўнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, ніякага палітычнага складніку ў прэтэнзіях да бацькі няма – ён проста павінен дакументальна даказаць сталы прыбытак.

«Абсалютна ні пра якую палітыку і гаворкі няма. Пытанне толькі – абсталяванае месца для дзіцяці, харчаванне, адзенне, куток дзіцячы гульнявы, акрамя гэтых пытанняў, ніякіх іншых пытанняў не стаіць», – пераконвае сацыяльны педагог Святлана Дзімітракі.

Руслан Гусейнаў пачаў працаваць у швачным атэлье краўцом

Бацька Міланы сцвярджае, што пры гэтым сацыяльныя службы маюць прэтэнзіі і да графіка працы: маўляў, нязручны, каб забраць дзіця з садка. Гусейнаў наведвае дачку штодня. І калі многія праверкі ў ягонай кватэры чапляюцца, на думку Гусейнава, да дробязяў, то і бацька, у сваю чаргу, мае пытанні да ўмоваў у прытулку. Ён перажывае, што дзіцяці не хапае харчавання, а нядаўна заўважыў у яе на лбе гузак.

«Мае дзіця ў закладніках, а я раб»

Жыхар Пінска падазрае, што нават пры наяўнасці ў яго стабільнай працы дачку могуць трымаць у прытулку даўжэй. Да таго ж, каб забраць дзіця, трэба выплаціць поўны кошт за ўтрыманне ва ўстанове.

«Гэта на сёння мінімум паўтара мільёна. То-бок, гэта другі месяц ужо, мне трэба заплаціць тры мільёны. Атрымліваецца, што маё дзіця ў закладніках, а я раб».

Пакуль справа Руслана і ягонай дачкі Міланы фактычна стаіць на месцы. Але гэтая сям'я не застанецца з праблемай сам-насам. Словы падтрымкі для іх гучаць як у сеціве, так і ў гарадской прасторы. Акцыю супраць дзяцей як закладнікаў у палітычнай барацьбе зладзілі берасцейскія анархісты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках