29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да прэзідэнта Украіны

15
Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да прэзідэнта Украіны

Тактычная група «Беларусь» звяртаецца да ўрада і грамадскасці Украіны.

20–21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведае Кіеў. Дэлегацыю, якая сустрэнецца з кіраўніком Беларусі, беларусы з АТО просяць падняць у перамовах з ім пяць пытанняў.

Зварот тактычная група даслала сайту Charter97.org. Добраахвотнікі заклікаюць:

– Спыніць крымінальны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны;

– Даць прававую ацэнку наймітам-грамадзянам Беларусі, якія ў шэрагах злачынных груповак ЛНР і ДНР ваююць на тэрыторыі Украіны, і спыніць дзейнасць у Беларусі арганізацыяў, якія займаюцца вярбоўкай і падрыхтоўкай наймітаў;

– Скасаваць «чорныя спісы» на мяжы, праз якія народныя дэпутаты, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі творчых элітаў Украіны не могуць наведаць Беларусь;

– Даць дазвол на трансляцыю ў тэлевізійных сетках Беларусі ўкраінскіх тэлеканалаў і трансляцыю ўкраінскіх фільмаў пра рэвалюцыю годнасці і расейска-ўкраінскую вайну на беларускіх каналах;

– Спыніць правакацыі, ціск і пераслед сваякоў беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за незалежнасць Украіны: Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага і байца тактычнай групы «Беларусь» Аляксандра Чаркашына.

Байцы перакананыя, што рэалізацыя гэтых 5 пунктаў «узмоцніць Украіну і прывядзе да паляпшэння беларуска-ўкраінскіх стасункаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках