29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія пераконвае хаўруснікаў у NATO размесціць у рэгіёне магутныя сістэмы СПА

1
Эстонія пераконвае хаўруснікаў у NATO размесціць у рэгіёне магутныя сістэмы СПА

Выданне Bloomberg апублікавала артыкул аб праблемах Эстоніі пры абароне сваёй паветранай прасторы.

Эстонскі міністр абароны Юры Луйк сказаў у інтэрв'ю, што цяпер ідуць перамовы пра доўгатэрміновае размяшчэнне ў рэгіёне сістэмаў супрацьпаветранай абароны хаўруснікаў, піша Eesti Päevaleht.

Пра тое, што менавіта неабароненасць паветранай прасторы Эстоніі з'яўляецца адным з слабых месцаў усходняга крыла NATO, гавораць ужо даўно. Яшчэ ў траўні летась галоўнакамандавальнік Сіламі абароны Эстоніі генерал Рыха Тэрас сказаў газеце Financial Times, што балтыйскаму рэгіёну для абароны паветранай прасторы патрэбныя ракетна-зенітныя комплексы Patriot.

"Краіны Балтыі можна разглядаць як востраў, – сказаў ён. – Акно маленькае, праз яго пралягае толькі адна чыгунка і дзве шашы".

Дэпутат парламента краіны Маргус Цахкна мяркуе, што паколькі пастанова пра размяшчэнне кантынгенту ў Балтыі і Польшчы ўжо ўвасобленая ў жыццё, то настаў час для наступнага кроку.

Паводле ягоных словаў, на ягонай сустрэчы з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам гаворка ішла пра шматузроўневую комплексную сістэму абароны паветранай прасторы, дзе было б усё: ад зенітных установак "зямля-паветра" да знішчальнікаў. Эстонскі міністр абароны Юры Луйк сказаў у сваім інтэрв'ю, што на гэты момант урад вядзе перамовы на працоўным узроўні з мэтай забяспечыць больш доўгае знаходжанне ў рэгіёне сістэмаў супрацьпаветранай абароны.

"Раз ужо тут знаходзіцца брытанская танкавая рота, то было б лагічна, каб знаходзілася і тэхніка супрацьпаветранай абароны, – сказаў ён. – Гэта не дадало б напружання, а проста паслужыла б стрымлівальным чыннікам".

Нягледзячы на тое, што Eesti Päevaleht не ўдалося ўзяць каментар у самога Луйка, у Мінабароны сказалі, што перамовы яшчэ не ўступілі ў больш канкрэтную стадыю. Таксама не вядзецца размоваў з канкрэтнымі краінамі і не называюцца якія-небудзь пэўныя сістэмы.

Варта адзначыць, што ў нядаўніх вучэннях у Літве ад ЗША ўдзельнічалі менавіта ракетныя сістэмы Patriot, якія год таму згадваў Тэрас. Таксама было адзначана, што ЗША добра абазнаныя ў праблемах абароны паветранай прасторы ўсходняга крыла NATO, але для дасягнення выніку нельга проста ісці і патрабаваць чагосьці, асабліва ў сітуацыі, калі Эстонія і Польшча і так атрымалі ад хаўруснікаў добрую падтрымку. У сувязі з гэтым, верагодна, сказанае Луйкам можна расцэньваць як спробу мяккага пераканання і падрыхтоўку глебы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках