24 красавiка 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мама Паўла Шарамета: Сын называў сябе партызанам не проста так

4
Мама Паўла Шарамета: Сын называў сябе партызанам не проста так

Людміла Шарамет усё жыццё перажывала за сына.

20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет.

Напярэдадні гадавіны мама Паўла Людміла Станіславаўна распавяла belaruspartisan.org, якім ён быў у дзяцінстве, адкуль узялася ягоная вера ў тое, што сіла – у праўдзе, чаму ён называў сябе партызанам і праўнукам партызана, а таксама пра тое, ці стаў ён сваім для ўкраінцаў і чаму прыязджаў употай у Беларусь, нягледзячы на забароны родных.

«Павел мне адной з першых паказаў толькі створаны сайт “Беларускі партызан”. Гэта было ў Маскве. Ён мне сказаў “Запомні адрас і скажы ўсім сваім сябрам і сяброўкам, што ёсць такі сайт”. Я падумала тады – о, як цікава! Вярнулася ў Менск і распавяла пра сайт усім знаёмым. І сама кожны дзень яго чытаю», – распавядае Людміла Станіславаўна, наліваючы ў кубак духмяную каву.

Мы сядзім на невялікай кухні. Людміла Станіславаўна распавядае, якім Павел быў у дзяцінстве, усміхаецца, успамінаючы смешныя гісторыі. І кажа пра сына ў цяперашнім часе. Раней яны часта вось так сядзелі на кухні і размаўлялі пра ўсё на свеце.

"Калі ён быў маленькім, мы вельмі любілі хадзіць у батанічны сад, калі цвіў бэз, і потым я гэтую любоў перанесла і на ўнукаў. Павел нарадзіўся каля батанічнага саду, і я вазіла яго туды ў вазочку, каб ён паветрам дыхаў", – распавядае Людміла Станіславаўна.

Суседні пакой завешаны і застаўлены фотаздымкамі Паўла, з якіх глядзяць усмешлівыя вочы. Высветлілася, калі Павал яшчэ хадзіў у дзіцячы сад, ягоная сям'я на пяць гадоў пераехала ў Манголію. Там ён пайшоў у першы клас, і пасля, ужо дарослы, успамінаў і з задавальненнем распавядаў, адкуль пачыналася ягонае свядомае жыццё.

Павел з ранніх гадоў верыў у тое, што сіла менавіта ў праўдзе. А барацьба за справядлівасць была натуральнай у ягонай вялікай і дружнай сям'і. І называў ён сябе партызанам, унукам і праўнукам партызана не проста так: ягоную прабабулю павесілі на плошчы ў Асіповічах з прыбітай да грудзей дошкай, дзе было напісана "Маці партызана".

Калі Павел пачаў канфліктаваць з беларускай уладай, Людміла Станіславаўна вельмі перажывала, але заўсёды была на баку сына і падтрымлівала яго.

"Гэта быў вельмі цяжкі перыяд у нашым жыцці. Я казала яму, Паша, я адчуваю цябе кожнай клеткай, і хоць ты і ўсміхаешся і кажаш, што ўсё нармальна, я адчуваю, як табе цяжка. І мне было вельмі не проста. І ўсёй нашай сям'і", – дрыготкім голасам распавядае Людміла Станіславаўна.

Яна ўсё жыццё перажывала за сына, але ў апошнія гады, калі ён жыў і працаваў ва Украіне, супакоілася і нават не магла падумаць пра тое, што хтосьці так спалохаўся Паўла або так яго ненавідзеў, што пастанавіў забіць.

"Мне чужое жыццё не патрэбнае. У мяне няма сына. І расследаваць гэтую справу – і праўда справа гонару для ўладаў Украіны. Таму што калі яны гэтага не зробяць, то яны проста не паўнавартаснае кіраўніцтва. Гэта ім трэба даказаць свайму народу, што яны прававая дзяржава, што любое зло ў гэтай краіне будзе пакаранае. Як яны гэта робяць – пытанне да іх прафесіяналізму. Але хочацца, каб яны не расчаравалі ўкраінскі народ", – кажа Людміла Станіславаўна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках