25 красавiка 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп распавёў пра змест «таемнай» гутаркі з Пуціным

5
Трамп распавёў пра змест «таемнай» гутаркі з Пуціным
ФОТА: AFP

Нефармальная гутарка прайшла на саміце G20 у Гамбургу.

Дональд Трамп раскрыў некаторыя дэталі размовы з Уладзімірам Пуціным падчас вячэры на саміце G20 у Гамбургу. Напярэдадні СМІ звярнулі ўвагу на гэтую гутарку, назваўшы яе таемнай, піша rbc.ru.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю The New York Times раскрыў некаторыя падрабязнасці сваёй нефармальнай гутаркі з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным падчас вячэры на саміце G20 у Гамбургу, якую некаторыя амерыканскія СМІ назвалі «таемнай» сустрэчай двух лідараў.

Паводле словаў амерыканскага прэзідэнта, гутарка доўжылася блізу 15 хвілінаў і ў асноўным абодва лідары проста жартавалі, а таксама закранулі тэму ўсынаўлення.

Трамп растлумачыў, што ягоная жонка Мелані сядзела падчас вячэры побач з расейскім прэзідэнтам у другім канцы стала. «Час ішоў да дэсерту. Я пайшоў проста, каб павітацца з Мелані, і заадно павітаўся з Пуціным», – распавёў Трамп.

«На самай справе большую частку часу мы жартавалі. Гэта была нядоўгая размова, можа, хвілінаў 15. Проста гутарылі пра розныя рэчы. На самай справе было вельмі цікава, мы пагутарылі пра ўсынаўленне», – прызнаўся амерыканскі лідар.

Трамп падкрэсліў, што ў той момант не ведаў пра сустрэчу свайго сына з некалькімі расейцамі, якая адбылася летам 2016 года і на якой закраналася тэма ўсынаўлення расейскіх дзяцей. Ён назваў цікавым той факт, што гэтая ж тэма ўсплыла і ў ягонай размове з расейскім лідарам. «Я сапраўды казаў пра ўсынаўленне расейскіх дзяцей з ім [Пуціным], – сказаў Трамп. – Гэта цікава, таму што гэтая ж тэма абмяркоўвалася Донам [Дональдам Трампам-малодшым] на той сустрэчы».

Пра асобную гутарку двух лідараў за вячэрай на саміце G20 напярэдадні распавяло агенцтва Reuters. Агенцтва адзначала, што пра гэтую гутарку раней нічога не было вядома, і назвала яе «другой сустрэчай» двух прэзідэнтаў. Паведамлялася, што размова прэзідэнтаў доўжылася прыкладна гадзіну, акрамя Трампа і Пуціна на ёй прысутнічаў толькі перакладнік расейскага прэзідэнта.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякіх таемных і сакрэтных сустрэчаў паміж двума лідарамі не было. «Была афіцыйна ўзгодненая праз дыпламатычныя каналы двухбаковая сустрэча, і потым на палях візіту яны неаднаразова абменьваліся думкамі і словамі», – сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар Белага Дому Сара Сандэрс заявіла, што «недарэчна» меркаваць, быццам Трамп мог правесці таемныя перамовы з Пуціным падчас вячэры, на якой было больш за 40 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках