25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фура звалілася на беларускага дальнабойніка ў Нямеччыне

2
Фура звалілася на беларускага дальнабойніка ў Нямеччыне

З пераломамі, у тым ліку таза, кіроўцу даставіла «хуткая» ў клініку Магдэбурга.

Відэа інцыдэнту, падчас якога фура звалілася на беларускага дальнабойніка ў Нямеччыне, з'явілася ў сеціве. Кіроўца трапіў у поле дзеяння стыхійнага бедства ў раёне Магдэбурга 22 чэрвеня. Ва ўраган, падчас якога хуткасць ветру дасягала 96 км/г з парывамі да 140 км/г, фура перакулілася на дальнабойніка.

З пераломамі, у тым ліку таза, кіроўцу даставіла «хуткая» ў клініку Магдэбурга, дзе яму зрабілі неадкладную дапамогу і правялі аперацыю, піша kp.by.

Беларус працуе ў ТАА «Аджэнс». Пасля таго як яму стала лепш, спецтранспартам у суправаджэнні медсупрацоўніка дальнабойніка даставілі ў НДІ траўматалогіі Менска, дзе ён цяпер праходзіць лячэнне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках