23 красавiка 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы зробіць больш жорсткія рэкамендацыі пра супрацоўніцтва з Расеяй

МЗС Літвы зробіць больш жорсткія рэкамендацыі пра супрацоўніцтва з Расеяй

РФ часцяком выкарыстоўвае розныя мерапрыемствы ў сваіх прапагандысцкіх мэтах.

Пасля паездкі моладзі Плунгескага раёна Літвы ў летнік у Расею, дзе літоўцы наведалі ваенны музей і сустрэліся з прадстаўнікамі клуба байкераў "начныя ваўкі", МЗС Літвы разгледзіць магчымасць узмацнення жорсткасці рэкамендацыяў пра супрацоўніцтва з органамі ўлады суседняй краіны, кажа міністр замежных справаў Лінас Лінкявічус.

"Гэтыя кантакты патрэбныя, гэта ўсё-такі суседняя дзяржава, толькі неабходныя рэальная пільнасць і здаровы розум. У кожным выпадку (трэба) неяк пытацца, што нехта дазволіў, а то мае месца некаторае грэбаванне адказнасцю. Я прапанаваў бы перш за ўсё ўзяць на сябе адказнасць тым, хто непасрэдна арганізуе такія мерапрыемствы і хто непасрэдна ўдзельнічае ў іх, бачыць, што адбываецца", – сказаў Лінкявічус у чацвер праграме "Пазіцыя" радыёстанцыі Ziniu radijas, піша delfi.lt.

"Мы таксама, мабыць, тады зробім больш жорсткія рэкамендацыі, калі на месцы не атрымліваецца самім зразумець і прыняць пастанову", – дадаў ён.

Паводле звестак міністра, 35 літоўскіх самакіраванняў з 60 падтрымліваюць сувязі з рознымі гарадамі Расеі.

"Гэтыя кантакты складваліся дзесяцігоддзямі – і традыцыі, культурныя мерапрыемствы, спартовыя мерапрыемствы, і моладзь ездзіць. У прынцыпе гэта нібыта і нармальная практыка. Аднак калі мець на ўвазе тое, як Расея часцяком выкарыстоўвае розныя мерапрыемствы менавіта ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, то мы і папярэджваем, што трэба праяўляць увагу ў кожным выпадку", – сказаў кіраўнік дыпламатычнай установы.

Паводле ягоных словаў, выпадак Плунге павінен стаць прыкладам для іншых.

"Да кожнага мерапрыемства не прыставіш наглядчыка, кожны павінен кіравацца здаровым розумам, і калі мае месца адхіленне ад праграмы, калі маюць месца нейкія сюрпрызы, як яны кажуць, то, можа быць, з такімі партнёрамі не варта мець зносінаў. Калі мэтай зносінаў з'яўляецца не культурнае спазнанне адно аднаго, а выкарыстанне для прапаганды або прамыванне мазгоў камусьці, то такая практыка для нас не павінна быць прымальная", – сказаў Л. Лінкявічус.

Дэлегацыя плунгескай моладзі ў суправаджэнні прадстаўнікоў самакіравання амаль два тыдні ліпеня правяла ў летніку ў Расеі. У праграму летніка ўваходзілі наведванні ваенных музеяў, зносіны з чальцамі пракрамлёўскага клуба байкераў "Начныя ваўкі". У сераду мэр Плунгескага раёна Аўдрус Клішоніс сказаў, што самакіраванне Плунгескага раёна ў 2003 годзе падпісала дамову супрацоўніцтва з Краснагорскім муніцыпальным раёнам Расеі. На падставе гэтай дамовы праводзіцца абмен моладдзю. А. Клішоніс сказаў, што ў 2014 годзе яны звярталіся ў МЗС з запытам, што рабіць з гэтай дамовай, і атрымалі рэкамендацыю падтрымліваць кантакты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках